Дзяўчына з Мазыра правалілася ў ліўнёўку па калена: спатрэбілася дапамога ратавальнікаў
Здарэнне адбылося 10 верасня. У Мазыры на вуліцы Калініна, нага захрасла ў рашотцы ліўневай каналізацыі, самастойна вызваліць нагу яна не магла, паведамляе 112.by

Дзяўчына, пераходзячы вуліцу, не заўважыла рашотку ліўневай каналізацыі, спатыкнулася, пасля чаго нага трапіла ў рашотку.
Работнікамі МНС пры дапамозе гідраўлічнага інструмента нагу дасталі. У медыцынскай дапамозе дзяўчына не мела патрэбы.
Каментары