11.09.2019 / 15:01

Экс-капітан зборнай Турцыі па футболе атрымаў умоўны тэрмін

Фота з інстаграма Арды Турана

Паўабаронцу клуба «Істанбул Башакшехір» Арду Турана, правы на якога належаць «Барселоне», асудзілі на два гады васьмі месяцаў турэмнага зняволення, паведамляе Бі-бі-сі. Пакаранне 32-гадовага футбаліста носіць умоўны характар, бо раней ён не быў судзімы. Турана пазбавяць волі толькі ў выпадку паўторнага правапарушэння ў найбліжэйшыя гады.

Хаўбек атрымаў умоўны тэрмін за захоўванне неліцэнзійны зброі і наўмысны напад.

У кастрычніку 2018 года Туран пабіўся з турэцкім спеваком Беркаем Шахінам у адным з начных клубаў Стамбула і разбіў яму нос. Па словах пацярпелага, футбаліст чапляўся да яго жонкі. Туран патлумачыў канфлікт непаразуменнем.

Пазней Туран папрасіў прабачэння перад Шахінам. Ён прыйшоў у бальніцу да спевака, пранёс з сабой пісталет і папрасіў прыстрэліць яго. Шахін адмовіўся ўзяць зброю ў рукі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру