11.09.2019 / 15:37

У Кітаі злавілі 22-гадовага беларуса з вялізнай партыяй какаіну. Яму пагражае смерць 23

31 ліпеня ў шанхайскім аэрапорце затрымалі грамадзяніна Беларусі. Ён вёз не менш за 1,8 кілаграма какаіну.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», хлопца завуць Андрэй, яму 22 гады.

Беларус ляцеў у Шанхай рэйсам авіякампаніі AirAsia. Ён выправіўся з Зімбабвэ, меў перасадку ў сталіцы Эфіопіі Адыс-Абебе.

У кітайскім аэрапорце хлопец накіраваўся па канале для тых, каму няма чаго дэклараваць, паведамляе shanghai.gov.cn. Але ж мытнікі заўважылі ў беларуса дзіўны багаж: чатыры цёплыя зімовыя курткі.

Афіцэр мытні ўспомніў пра выпадак у Макаа. Тамтэйшыя спецыялісты выявілі новы метад кантрабандыстаў: адзенне вымачвалі ў растворы вады і наркотыкаў. Курткі беларуса праверылі — і сапраўды знайшлі сляды парашку. Гэта быў какаін, агульная вага — больш за 1800 грамаў.

Пасля допыту падазраваны прызнаўся, што ён пагадзіўся даставіць курткі з Зімбабвэ праз Шанхай у Макаа, пры ўмове, што яму забяспечаць транспартныя выдаткі і заплацяць $1000 узнагароджання. Мужчына павінен быў атрымаць далейшыя інструкцыі пасля прыбыцця ў Макаа.

Беларуса змясцілі пад варту. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне ці нават смяротнае пакаранне.

«Цяпер хлопец знаходзіцца ў шанхайскім ізалятары часовага ўтрымання. Консульства прымае ўсе меры, неабходныя для абароны правоў і інтарэсаў грамадзяніна Беларусі», — паведаміў «Нашай Ніве» Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі.

NN.by

4
фелікс / Адказаць
11.09.2019 / 15:42
Ён выконваў загад вядомых нам таварышаў - круціўся.
30
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
11.09.2019 / 15:54
Не жалко.
10
Жэнiк / Адказаць
11.09.2019 / 15:58
Этот человек ,надеюсь, переоценит свою жизнь, и  осознает   ее ценность, вряли вынесут смертныйприговор но сидеть придется долго.... С другой стороны хорошо что поймали, до скольки человек не дойдет эта гадость...
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру