11.09.2019 / 18:28

Заснавальнік Prastora.by Алесь Квіткевіч: Раней я хадзіў на Плошчу, але цяпер галасую за Лукашэнку 71

Алесь Квіткевіч — заснавальнік інтэрнэт-крамы Prastora.by, якая прадае беларускую літаратуру, дыскі і паштоўкі ды шмат іншага. Ён паўдзельнічаў у відэапраекце «Краіна для жыцця» прадпрымальніка Сяргея Ціханоўскага. І сярод іншага, расказаў пра свае палітычныя погляды.

Алесь Квіткевіч: Нехта сказаў, калі ты ў 20 гадоў не рэвалюцыянер, а ў 40 гадоў не кансерватар, то нешта з табой не так.

У 20 год у 2006 я быў на Плошчы, атрымаў 7 сутак адміністратыўнага арышту за пратэст. І я не скажу, што тады быў за нейкага канкрэтна кандыдата. Я быў проста за пратэст.

На мой сённяшні розум — гэта адсутнасць увогуле нейкай пазіцыі. У 2010 я таксама быў на Плошчы. Я тады быў за Уладзіміра Някляева. Там абыйшлося без сутак.

А ў 2015 я галасаваў за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Сур’ёзна.

Хаця, Таццяна Караткевіч мая сяброўка. Мы з ёю ў добрых і прыязных адносінах.

Сяргей Ціханоўскі: У 2020 годзе зноў за яго прагаласуеш? Павінна быць змяняльнасць улады.

АК: Чаму?

СЦ: Каб прыходзілі новыя ідэі, новыя людзі.

АК: Я вярнуўся некалькі дзён таму з блізкай мне і любімай Украіны. Прыходзяць новыя людзі рэгулярна. У іх ёсць 4 гады, калі пашанцуе — 8, на тое, каб павырашаць свае пытанні. І яны, у прынцыпе, іх вырашаюць. Свае ў першую чаргу, потым усё астатняе.

Але я не ўпэўнены, што менавіта змяняльнасць вырашае праблемы. Я і ў 2020 прагаласую за Лукашэнку, калі нічога не памяняецца.

NN.by

24
Лях / Адказаць
11.09.2019 / 18:55
Звычайны прыстасаванец
13
Лях / Адказаць
11.09.2019 / 19:06
А ч некалькi дзен таму вярнуся з любiмай намi Польшчы. I што магу адзначыць, жыцце там з кожным годам робiцам усе лепяй ды лепяй, нягледзячы на рэнулярную змяняймасць улады
15
Галена з Бэрэзы / Адказаць
11.09.2019 / 19:08
ну и фиг с ним. пусть голосует.таких еще процентов 20 набирается,  которые голосуют ЗА суръёзна, и чтО от них зависит?
Паказаць усе каментары/ 71 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру