11.09.2019 / 16:15

У кінатэатры «Ракета» больш не будуць паказваць арт-хаўс: непапулярна 9

З 1 кастрычніка праект Cinemascope, у рамках якога ладзіліся паказы арт-хаўсу, спыняе сваю працу ў малой зале мінскага кінатэатра «Ракета».

«На жаль, наша бачанне таго, як павінна будавацца рэпертуарная палітыка дадзенай пляцоўкі, не супадае з планам развіцця кінатэатра, які маецца ў кіраўніцтва «Кінавідэапраката», — паведамілі арганізатары праекта.

Арт-дырэктарка Cinemascope Вольга Надольская расказала, што ім прапанавалі ўмовы, якія іх не задаволілі:

«Тыдні два таму нас выклікалі і сказалі, што з кастрычніка зала будзе працаваць у новым фармаце. Нам прапанавалі падзяліць час у малой зале: тры дні на тыдзень пакінуць нам, а астатнія фільмы будзе адбіраць «Кінавідэапракат».

Прычына простая: кінатэатру трэба зарабляць. Сярэдняя напаўняльнасць залы (яна разлічана на 45 месцаў) на паказах аўтарскага кіно была 60%.

У малой зале «Ракеты» праект працаваў з 2013 года. Рэпертуар цалкам вызначалі аўтары праекта. Па іх словах, былы гендырэктар «Кінавідэапраката» Васіль Коктыш «разумеў, што дзесьці ў Мінску павінна быць хай невялікая, але адкрытая прастора для аўтарскага кіно, культуры і асветы, дзе вынік немагчыма вымераць памерам прыбытку і колькасцю гледачоў».

Ці пераедзе Cinemascope ў іншы кінатэатр, пакуль не вырашана.

У «Кінавідэапракаце» каментаваць сітуацыю не захацелі.

НЛ

0
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
11.09.2019 / 17:46
Недавно в Берестье смотрели с младшим мультики, мы были одни в зале, и ничего показывали...
5
Алёша / Адказаць
11.09.2019 / 17:49
Конечно, непопулярно! Какой арт-хаус?? Художественные вкусы основной массы белорусского народа сформированы российским зомбоящиком. Если музыка, то это Стас Михайлов или Лепс, если кино - "Брат-2", "Мухтар", "Солдаты"...
Или того хуже.
4
Тарас-на-тэрасе / Адказаць
11.09.2019 / 18:37
Шкада што замест фільмаў якія прымушаюць людзей думаць будуць круціць галівудзкі шырспажыў і расейскае лайно--імітацыю галівудзкага шырспажыва.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру