11.09.2019 / 17:55

Французскі суд прызнаў смерць падчас сэксу ў камандзіроўцы «няшчасным выпадкам на вытворчасці» 3

Суд у Парыжы вырашыў, што француская кампанія нясе фінансавыя абавязанні ў сувязі са смерцю супрацоўніка, у якога здарыўся інфаркт падчас сэксу з незнаёмкай у камандзіроўцы. Пра судовы прэцэдэнт піша Радыё Свабода.

Як паведамляе Бі-бі-сі, суд пастанавіў, што смерць Хав'ера Х — няшчасны выпадак на вытворчасці, а ягоная сям’я мае права на кампенсацыю.

Фірма сцвярджала, што мужчына не выконваў прафесійных абавязкаў, калі ён пайшоў да жанчыны ў яе нумар у гатэлі. Але паводле францускага заканадаўства працадаўца нясе адказнасць за любы няшчасны выпадак, які адбыўся падчас камандзіроўкі, пастанавілі суддзі.

Супрацоўнік у камандзіроўцы мае права на сацыяльную абарону «на працягу ўсяго часу паездкі» і незалежна ад абставін, гаворыцца ў рашэнні суду.

NN.by

0
Той самы / Адказаць
11.09.2019 / 18:06
У нас адзін  ужо 25 гадоў знаходзіцца на такой вытворчасьці  і удзень, і ўначы... І халера яго не бярэ.
0
даведка / Адказаць
11.09.2019 / 18:08
Однажды и Лукашенко может получить "производственную травму" при неслужебном общении со своим эскортом из 20-летних собиральщиц овощей и фруктов на подсобном участке.))
0
Козік / Адказаць
12.09.2019 / 09:27
Ганаровая смерць...  У вікінгаў лічылася ганаровая смерць са зброяй ў руцэ. У французаў,  бачыце, ў ложку з маладзіцай.  А на Беларусі??
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру