11.09.2019 / 19:15

Нацбанк распрацоўвае праект, па якім грошы з карткі можна будзе зняць проста ў краме 3

Чакаецца, што ў хуткім часе беларусы змогуць здымаць грошы па картках у касах крамаў і арганізацый сэрвісу. Спачатку такую ​​магчымасць хочуць распаўсюдзіць на невялікія населеныя пункты, а праз два гады і на ўсю тэрыторыю краіны. Пра гэта гаворыцца ў праекце пастановы праўлення Нацбанка Беларусі, перадае tut.by.

Згодна з праектам дакумента, з 1 студзеня 2020 года наяўныя змогуць выдаваць на тэрыторыі сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчаў, тэрыторыі за населенымі пунктамі, а праз два гады — на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Сума адной аперацыі выдачы наяўных не павінна перавышаць 10 базавых велічынь (255 рублёў). Пры гэтым чалавеку трэба будзе разлічыцца картай за тавар або паслугу.

Пры падрыхтоўцы дакумента былі ўлічаны скаргі ад насельніцтва аб скарачэнні колькасці банкаматаў у невялікіх населеных пунктах і зацікаўленасць у развіцці новай паслугі побач юрыдычных асоб, банкаў і міжнародных аплатных сістэм.

NN.by

0
Скураныя крылы / Адказаць
11.09.2019 / 20:17
І банкі адразу пагадзяцца зменьшыць адсотак на пералічэнне, калі разлік у краме ідзе праз картку, так?

1
NavuchencaBK / Адказаць
12.09.2019 / 00:03
Скураныя крылы,
Не, цяперака ўсе прадпымальнікі на перасоўных аўтакрамах па вёсках будуць рабіць абнал на умовах разпродажу аўталаўкі ў кожнае вёсцы.
А колькі яшчэ злоўжываньняў адкрыецца!..
1
Свободный / Адказаць
12.09.2019 / 00:11
Что бы уже далеко не ходить а сразу спустил всю зряплату на продукты и норм
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру