11.09.2019 / 19:51

Усім украінцам, якіх удалося абмяняць з Расіяй, выплацяць па $4000

Кожны з 35 украінцаў, вызваленых 7 верасня ў выніку ўкраінска-расейскага абмену, атрымае па 100 тысяч грыўняў (прыблізна па 4 тысячы даляраў) аднаразовай грашовай дапамогі. Гэта пацвердзіла ўкраінская амбудсменка Людміла Дзянісава, перадае Радыё Свабода. 

«Толькі што прыняла ўдзел у другім пасяджэньні кабінету міністраў Украіны. Было прынята важнае рашэнне: кожны з 35 вызваленых украінскіх грамадзян атрымае аднаразовую грашовую выплату ў памеры 100 тысяч грыўняў», — напісала Дзянісава ў сваім Telegram-канале.

Раней Дзянісава казала, што крымчанам, якія вярнуліся ва Украіну з расейскіх турмаў у выніку абмену, дадуць жыллё ў Кіеве.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру