11.09.2019 / 21:10

Трамп расказаў, за што звольніў Болтана 11

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрыў свае прэтэнзіі да Джона Болтана, якога ён 10 верасня звольніў з пасады саветніка па нацыянальнай бяспецы, піша Reuters.

Па словах Трампа, Болтан займаў няслушную пазіцыю па пытанні Венесуэлы. Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго цяпер ужо былы саветнік не ладзіў з важнымі людзьмі ў Белым доме і здзейсніў шэраг памылак, у тым ліку ў сваіх рэкамендацыях па Паўночнай Карэі. Ён абразіў яе лідара Кім Чэн Ына, прапанаваўшы яму дзейнічаць «па прыкладзе Лівіі» ў здачы свайго ядзернага арсенала.

NN.by

4
Жвір / Адказаць
11.09.2019 / 21:17
Мне гэты Болтан сымпатычны. Паказаў Трампу fuck ды застаўся пры сваіх поглядах і перакананьнях... А Трампа, бачна, зачапіла, калі столькі тлумачэньняў дае наўздагон... :)
23
Алл / Адказаць
11.09.2019 / 21:36
Может он  уволил  человек через  которого  Белорусы  могли договориться .
19
алесь менски / Адказаць
11.09.2019 / 22:07
Болтан заболтался.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру