11.09.2019 / 22:33

На патэнцыйна заселенай планеце ўпершыню знайшлі ваду 5

Астраномы ўпершыню выявілі ваду ў атмасферы планеты K2-18b, якая круціцца вакол сваёй зоркі ў так званай заселенай зоне. Прычым вады на планеце, хутчэй за ўсё, вельмі шмат.

Выяўленая на K2-18b вада ў спалучэнні са спрыяльнай тэмпературай азначаюць, што на планеце можа быць жыццё.

Камп'ютарнае мадэляванне дазваляе выказаць здагадку, што да 50% атмасферы гэтай планеты складаецца з вады.

Гэтая планета ўсяго ўдвая большая за Зямлю, тэмпература на ёй — паміж 0 і 40 градусамі Цэльсія — дазваляе вадзе заставацца ў вадкім стане.

Умовы на K2-18b могуць быць прыдатныя для жыцця, але цяпер пацвердзіць гэтую гіпотэзу немагчыма.

Планета знаходзіцца на адлегласці 111 светлавых гадоў ад Зямлі, гэта занадта далёка, каб адправіць туды зонд.

Адзінае, што застаецца, — дачакацца з'яўлення ў 2020-х гадах новага пакалення касмічных тэлескопаў, якія змогуць прааналізаваць склад газаў у атмасферы K2-18b і высветліць, ці ёсць сярод іх вырабленыя жывымі арганізмамі, кажа ўдзельнік даследавання доктар Інга Вальдман.

0
Жвір / Адказаць
12.09.2019 / 21:07
100% там ёсьць жыцьцё ! Калі ёсьць вада -  значыць будзе й рыба.
0
серг / Адказаць
13.09.2019 / 19:12
Жвір, может теперь и нет но 100проц что через какое то время появится. Считаю что жизнь зарождается на многих планетах, но существует по космическим меркам не долго, цивилизация гибнет, атмосфера пропадает и гораздо дольше идёт повторное зарождение жизни, начинает появлятся атмосфера, вода и т.д. ,поэтому ближайшие планеты  пустынны, земля наверно как то притянула к себе атмосферу и при следующем катаклизме возможно она перейдёт к Марсу или Венере и там может зародиться жизнь...
0
Жвір / Адказаць
13.09.2019 / 20:37
серг, калі ёсьць вада -  значыць ёсьць і атмасфера ! У атмасферы лётаюць разумныя птушкі ды матылі, а вада кішыць русалкамі й вадзянікамі. А йнакш адкуль пра іх ведаюць на Зямлі ? Га ? Выснова: раней зямляне ўжо мелі стасункі з той плянэтай...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру