Двое 42-гадовых мужчын звярнуліся па дапамогу да міліцыянераў побач з кінаканцэртным комплексам «Кастрычнік» у Чачэрску, на дыскатэцы. Паводле іх слоў, на іх напаў хлопец, які адным ударам у галаву «вырубіў» аднаго з сяброў, другому нанёс удар прадметам, падобным да бейсбольнай біты.

Як высветлілі сілавікі, напад быў хоць і нечаканым, але не выпадковым. Незадоўга да гэтага мужчыны пасварыліся з 22-гадовым хлопцам з-за дзяўчат. Той абвінаваціў іх у тым, што яны прысталі да «яго» дам і тым самым вельмі абразілі. Пасля сваркі мужчына адышоў, аднак праз некалькі хвілін напаў на апанентаў ззаду.

У выніку ў абодвух пацярпелых дыягнаставалі траўмы, якія, зрэшты, не прывялі да шпіталізацыі. А вось раўнівы жыхар Чачэрска можа «прысесці» на тэрмін да дзесяці гадоў — на яго завялі справу па частцы 3 артыкула 339 КК Рэспублікі Беларусь (асабліва злоснае хуліганства). Сам ён віну сваю прызнаў.

Цяпер міліцыянеры галоўным чынам шукаюць прыладу злачынства — той самы дзіўны прадмет, падобны да біты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?