Кіраўнік МУС Эстоніі выступіў за адмену бязвізу для ўкраінцаў: прыязджаюць не ўкраінцы, а рускія з усходу Украіны
Міністр унутраных спраў Эстоніі Март Хельме лічыць мэтазгодным адмяніць бязвізавы ўезд у краіну для грамадзян Украіны, піша ERR.ee. Ён распарадзіўся падрыхтаваць адпаведныя заканадаўчыя ініцыятывы ўжо гэтай восенню.
Па словах Хельме, масавы наплыў у Эстонію ўкраінскіх мігрантаў стаў «траянскім канём» бязвізу.
«Траянскім канём у тым ліку і для Расіі, таму што тыя, хто прыязджаюць сюды, не столькі украінцы, колькі рускія з усходу Украіны. Гэты міграцыйны ціск з усходу на нас вельмі моцны, і ён працягвае ўзмацняцца», — падкрэсліў Хельме.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары