Фота з архіва Мікалая Багаткі.
Бульбіну вагой больш за паўтара кілаграма прыбраў з дачнага ўчастка ў вёсцы Міцкевічы жыхар Баранавіччыны Мікалай Багатка, піша «Наш край». У вёску ён прыязджае ў бацькоўскі дом.
— Там мы саджаем бульбу, гародніну, — тлумачыць мужчына. — Ураджай, нягледзячы на ўсе сюрпрызы надвор'я, нядрэнны. Асабліва парадавала бульбачка. Вага многіх клубняў даходзіла да кілаграма.
Адна бульбіна ўсё ж вылучалася сярод іншых. Калі Мікалай Іванавіч яе ўзважыў, вынік аказаўся рэкордным — 1 615 грамаў!
Так парадаваў сорт беларускай селекцыі «Уладар».