12.09.2019 / 08:34

«1001+» — месца БДУ ў топе ўніверсітэтаў свету 5

Беларускі дзяржаўны універсітэт у спісе лепшых ВНУ свету паводле версіі брытанскага выдання Times Higher Education заняў пазіцыю 1001+. Усяго ў рэйтынг увайшлі больш як 1350 устаноў адукацыі, піша tut.by.

Дакладная пазіцыя вызначаецца толькі для першых 200 устаноў, астатнія размеркаваныя па групах. Сёлета беларуская ВНУ апынулася ў спісе «1001+», гэта значыць ніжэй тысячы.

Times Higher Education уключае ў свой рэйтынг БДУ ад 2015 года. У 2017-м ён заняў месца ніжэй 801 з тысячы, прыкладна такая ж сітуацыя была на год раней. У 2018 годзе беларускі ВНУ таксама апынуўся ў спісе «1001+».

Лідарам рэйтынгу, як і ў 2018 годзе, стаў Оксфардскі універсітэт. У пяцёрку таксама ўвайшлі Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут, Кембрыджскі універсітэт, Стэнфардскі універсітэт і Масачусецкі тэхналагічны інстытут.

У рэйтынг таксама ўключаны ВНУ краін-суседзяў. Расія там прадстаўлена 39 універсітэтамі, але толькі МДУ імя Ламаносава трапіў у топ-200 - ён заняў 189-ы радок.

Ва Украіне найлепшыя паказчыкі ў Нацыянальнага універсітэта «Львоўская палітэхніка» ( «801+»). Літва ў катэгорыі «801+» прадстаўлена Віленскім універсітэтам, Латвія - Латвійскім універсітэтам.

Польшча патрапіла ў катэгорыю «601+» - самыя лепшыя паказчыкі сярод польскіх ВНУ ў Ягелонскага ўніверсітэта.

Пры складанні рэйтынгу ацэньваюцца 13 паказчыкаў, якія ўлічваюць узровень выкладання і даследчай працы, абмен ведамі і міжнародныя перспектывы.

NN.by

1
Ales' / Адказаць
12.09.2019 / 08:51
А што скажа таварыш Карпенка ?
Нават Іран на 500-ых месцах, ганьба такой адукацыі.
2
Матёрый / Адказаць
12.09.2019 / 09:48
И что?! Вы проведите топ куда студенты после окончания ВУЗа устраиваются. Пнрвое место Росия ( каменщик, подсобник, принеси подай). Второе мест: менеджер или инженер по перемещению грузов. И хит: снабженец, администратор по приготовлению кофе, синоптик.
13
Черная Русь / Адказаць
12.09.2019 / 10:31
Все эти рейтинги ни о чем не говорят.. тем более о университетах бывшего СССР.. они же ничего о них не знают..  Сидят 10 человек и выдумывают показатели  .. 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру