Здарэнне адбылося 10 верасня каля гадзіны дня, паведамляе Рэгіянальная газета.

40-гадовы кіроўца-скутарыст ехаў па вуліцы Асланава ў накірунку да вуліцы Камінскага.

На закругленні дарогі ён няправільна абраў хуткасць і не справіўся з кіраваннем.

Мужчына заехаў у кювет і перакуліўся.

З пераломам левай ключыцы яго шпіталізавалі ў раённую бальніцу.

Правоў на кіраванне скутарам у мужчыны не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0