12.09.2019 / 10:39

Б'ёрндален стаў галоўным трэнерам зборнай Кітая, Домрачава — трэнерам жаночай каманды 11

Легендарныя біятланісты Дар'я Домрачава і Уле Эйнар Б'ёрндален падпісалі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая і будуць рыхтаваць зборную гэтай краіны да хатніх зімовых Гульняў 2022 года ў Пекіне, паведамляе НАК.

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён прызнаўся, што рады супрацоўніцтву.

— Мы рады аб'явіць аб пачатку супрацоўніцтва з нацыянальнай камандай Кітая па біятлоне. Гэта маладая каманда з высокім патэнцыялам развіцця. Мы пачынаем трэніравальны працэс, і шчаслівыя з Дар'яй падзяліцца сваім шматгадовым вопытам у гэтым відзе спорту з кітайскімі атлетамі, - адзначыў Б'ёрндален.

Уле Эйнар Б'ёрндален заняў пасаду галоўнага трэнера зборнай Кітая, а Дар'я Домрачава будзе рыхтаваць жаночую каманду.

Беларуская біятланістка таксама пракаментавала прызначэнне.

— Вядома, мы шчаслівыя выкарыстоўваць гэты шанец і развіваць наш любімы від спорту ва ўсім свеце, а таксама ў краінах, дзе зімовыя віды спорту маюць высокі патэнцыял для развіцця, — сказала Дар'я Домрачава.

NN.by

5
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
12.09.2019 / 11:03
Нарэшце "нашадашазанялапершаемейсца" зьехала адсюль. 
0
фелікс / Адказаць
12.09.2019 / 11:16
А у нас - наш Валейбол.
2
vovik21.12 / Адказаць
12.09.2019 / 11:53
Молодцы, что можно сказать. Видимо герои Беларуси там нужнее.)
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру