12.09.2019 / 10:45

Лукашэнка — замежным паслам: У першыя дні збору подпісаў ужо вельмі весела 6

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, перадае БелТА.

«Пачатак вашай місіі супадае з важнай палітычнай падзеяй у краіне — парламенцкімі выбарамі. І вы зможаце асабіста пераканацца, што электаральная кампанія пройдзе ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і патрабаваннямі агульнапрынятых сусветных стандартаў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да дыпламатаў.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Захад заўсёды папракаў Беларусь у сумных электаральных кампаніях. Аднак, на думку Аляксандра Лукашэнкі, нават у першыя дні збору подпісаў «ужо вельмі весела».

«Перакананы, што, якой бы выбар ні зрабіў беларускі народ на карысць тых ці іншых кандыдатаў, гэта будзе выбар курсу на далейшае будаўніцтва суверэннай дзяржавы, эвалюцыйнае развіццё і прымнажэнне нашых дасягненняў», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

NN.by

1
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
12.09.2019 / 10:56
галоўнае - не папярхнуўся!
1
алексей79 / Адказаць
12.09.2019 / 11:14
свежо предание, да верится с трудом.
0
циник / Адказаць
12.09.2019 / 11:40
вот что точно будет так это пусто на этом цирке 
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру