16.09.2019 / 09:30

17 верасня пачынаецца новы сезон заняткаў па беларускім танцы і спевах Ёсць праграмы і для дарослых, і для дзяцей 4

Атмасфера дабрыні і таварыскасці,

каманда выбітных выкладчыкаў і таленавітых вучняў,

яднанне са сваімі традыцыямі і каранямі,

фізічныя нагрузкі з задавальненнем і весялосцю

чакаюць у Школе традыцыйнага мастацтва кожнага, хто хоча дакрануцца да таямніц роднай культуры.

17 верасня Школа чакае ўсіх, хто марыць навучыцца танчыць лявоніху, матлёт, польку, падыспань, кракавяк, мікіту і мноства іншых беларускіх танцаў.

У школе кожны знойдзе беларускамоўнае асяроддзе, новых сяброў і выдатны рэлакс.

Заняткі танца адбываюцца двойчы на тыдзень, па аўторках і чацвяргах, а 19-й гадзіне.

Цягам навучальнага года праводзяцца танцавальныя вечарыны, канцэрты, а па яго завяршэнні найлепшых вучняў чакаюць фестывальныя паездкі, дзе яны маюць магчымасць паказаць сваё майстэрства і пазнаёміцца з культурай розных краін, а таксама людзьмі, якія захапляюцца сваімі нацыянальнымі традыцыямі.

Школа рыхтуе таксама спевакоў, якія цягам навучання праходзяць шлях ад пастаноўкі голасу да канцэртнай практыкі. А зрабіць нацыянальны касцюм сваімі рукамі можна на рамесным курсе.

Інфармацыя пра ўсе кірункі ёсць на сайце школы trad.by.

Для дзетак працуе студыя беларускага танца і фальклору.

Навучанне адбываецца ў дзіцячых і падлеткавых групах. У праграму ўваходзяць танец, спевы, знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, святкаванне Калядаў, Масленіцы, іншых святаў традыцыйнага календара, танцавальныя ранішнікі.

За навінамі з жыцця школы можна сачыць на старонцы ў фэйсбуку

Больш інфармацыі пра Школу традыцыйнага мастацтва вы можаце атрымаць па тэлефоне +375 29 608 25 56. Альбо пішыце на электронную пошту: v.mikhno@tut.by.

Прыватнае прадпрыемства «Кансультацыйныя і навучальныя праграмы», УНП 191517034

7
Vals / Адказаць
12.09.2019 / 17:41
Ужо ва ўзросце, на адным з выступленняў Хіль павітаў за сцэнай Эдзіту П'еху: "Ну як, яшчэ п'ехаешь?" А тая у адказ: "Ідзі ты на Хіль"!
3
Кажыма праўду / Адказаць
16.09.2019 / 10:10
Во-о, дамо чаду на свяце Уз’яднання Беларусі, аж гай будзе гудзець!

Сумленныя беларусы, годна адзначайма нацыянальнае свята 17 верасня! За адзіную Беларусь!

Ты з Заходняй, я з Усходняй
Нашай Беларусі,
Больш з табою ўжо ніколі
Я не разлучуся.

Янка Купала, 1939
0
Паляк з Польшчы / Адказаць
16.09.2019 / 16:26
Czy data 17 września jest przypadkowa czy specjalnie wybrana jako rocznica inwazji Związku Sowieckiego na Polskę w 1939 roku?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру