12.09.2019 / 11:40

Канапацкая развіталася са сваім скандальным памочнікам Дзянісам Ціханенкам 6

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў сам Дзяніс Ціханенка. «Ад сёння я сыходжу ў адстаўку з пасады памочніка дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай. З Ганнай Анатольеўнай у нас адбылася прадметная размова на гэту тэму», — напісаў Ціханенка.

І сам Ціханенка, і Канапацкая не каментуюць гэтае рашэнне. «Я не буду каментаваць нічога. Маім памочнікам працягвае заставацца Віктар Янчурэвіч», — сказала Канапацкая.

Дзяніс Ціханенка трапіў у скандал некалькі дзён таму. Ён стварыў тэлеграм-канал @ProtestBY для моладзі, якая была незадаволеная папраўкамі ў закон аб прызыве.

Ціханенка дапамог выпрацаваць план пратэстнай актыўнасці і запусціў збор сродкаў на яе фінансаванне — сродкі пералічваліся на яго рахунак у сістэме PayPal, прыйшло недзе 1500 рублёў.

Дзе цяпер тыя грошы, невядома. Чат той Ціханенка выдаліў. Моладзі давялося стварыць новую пляцоўку для абмеркавання.

Дзяніс Ціханенка нарадзіўся ў 1974-м у Мінску. Па адукацыі — палітолаг. Бацька траіх дзяцей.

ЗП

2
Юджын / Адказаць
12.09.2019 / 11:55
Дзіўны чалавек з дзіўнымі паводзінамі. Асабіста мне адзін момант, з ім звязаны, не спадабаўся - на некім спартовым спаборніцтве ен у чаце Канапацкай заўзеў за расею і казаў, што спорт па за палітыкай. Пра грошы ўсе можа быць банальна - прайграўся ў азартныя гульні, але ж доказаў гэтаму няма і таму плявузгаць з гэтай нагоды на чалавека не хочацца.
0
даведка / Адказаць
12.09.2019 / 12:11
Он же был её помощником не на общественных началах, а официальным (с оформлением в трудовой) на зарплате.
3
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
12.09.2019 / 12:39
Ганна Анатольеўна, вазьміце мяне памочнікам. Згодны выконваць любыя вашыя капрызы.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру