12.09.2019 / 12:01

Эдуард Хіль: адкуль такое прозвішча? Ад Гіля 6

На расійскім Першым канале выйшаў фільм пра спевака Эдуарда Хіля. Закадравы голас кажа, што прозвішча «Хіль» незвычайнае для Расеі. У Прыбалтыцы спевака ўспрымалі сваім, у Адэсе — таксама сваім (маюцца на ўвазе тамтэйшыя габрэі). Таму, маўляў, аўтары фільма вырашылі пацікавіцца сапраўдным паходжаннем спевака і звярнуліся ў расійскае Генеалягічнае таварыства.

Там нейкі чалавек у кадры кажа, што з паходжаннем Хіля, які нарадзіўся на Смаленшчыне, усё проста. Гэта вельмі вядомае ў Беларусі прозвішча, там яго маюць і беларусы, і палякі, і габрэі. Гіль — у расійскім вымаўленні гэта гучыць блізка да «хіль» — па-беларуску азначае «снягір».

Праўда, далей спецыяліст у генеалогіі сказаў: «мы паглядзелі, што і бацька, і дзед, і прадзед Эдуарда Хіля спрадвеку былі рускімі людзьмі».

2
Лит. / Адказаць
12.09.2019 / 15:53
"В Прибалтике певца воспринимали своим"...
Впервые слышу...
3
Нярускі / Адказаць
12.09.2019 / 16:02
Кампазітар Рубінштейн у іх таксама рускі.
3
Vals / Адказаць
12.09.2019 / 17:11
Чуў ад кампазітара Ігара Лучанка (песні якога спяваў Хіль), што артыст яму распавядаў пра сваё беларускае прозвішча -- Хілько...  Вось бы архівісты пашукалі...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру