12.09.2019 / 12:13

Рух транспарту абмяжуюць у цэнтры Мінска 13—14 верасня

Культурна-відовішчнае мерапрыемства H.O.G. Rally Minsk 2019 пройдзе 13-14 верасня на тэрыторыі, прылеглай да Палаца спорту ў Мінску. У сувязі з гэтым будзе абмежаваны рух транспарту, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

Часова абмяжуюць рух усіх відаў транспарту з 23.00 13 верасня да 1.00 14 верасня, а таксама з 13.30 да 13.50 14 верасня па пр.Пераможцаў на ўчастку ад пр.Машэрава да пр.Незалежнасці (у раёне Палаца спорту) для рэпетыцыі і правядзення дрыфту G- Drive.

13 верасьня з 14.00 да 21.00 і 14 верасня з 11.00 да 23.00 плануецца абмежаванне руху для веласіпедыстаў на веладарожцы ад вул.Мельнікайтэ да пр.Пераможцаў (будынак СК «Працоўныя рэзервы»).

14 верасьня з 11.30 да 13.30 будзе праходзіць мотапарад. У гэты час для ўсіх відаў транспарту перакрыюць рух па маршруце пр.Незалежнасці — вул.Леніна — пр.Пераможцаў - пр.Машэрава.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру