12.09.2019 / 13:14

Лукашэнка: Мы ўсе калісьці сыдзем. Не так далёкі гэты час 21

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на важнасць амаладжэння кадраў і прыцягнення на адказныя пасады перспектыўных кіраўнікоў. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, у прыватнасці прызначаючы новых дыпламатаў за мяжой, перадае БелТА.

«Ужо павінна прыходзіць новае пакаленне людзей. Мы калісьці сыдзем. Не так далёка гэты час. А прыйсці павінны людзі, якія павінны захаваць краіну.

Вось і паслы павінны быць такімі людзьмі. Каб не атрымалася, як тады ў нас (у першыя гады пасля развалу СССР) — у МЗС заходзіш, а там незразумела хто працуе і незразумела з якой галавой і якія мазгі куды павернутыя. Трэба было яшчэ з дапамогай спецслужбаў адлоўліваць іх. Незразумела на каго працавалі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Трэба, каб замежнапалітычнае ведамства было магутным і перспектыўнымі былі людзі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Уладзімір Макей запэўніў, што ў МЗС сфарміраваны добры працаздольны калектыў. «Магу ручацца, што пазбаўляемся, калі бачым, што нехта з'яўляецца праблемным чалавекам», — дадаў ён.

NN.by

0
фелікс / Адказаць
12.09.2019 / 13:24
Сам казаў на прэс-канферэнцыі, што калі слухаць яго, трэба не успрымаць літаральна, а "чытаць між радкоў".
0
даведка / Адказаць
12.09.2019 / 13:30
Хотелось бы, чтобы это время настало как можно быстрее!
0
Свободный / Адказаць
12.09.2019 / 13:31
Какую страну они о чем? Все разваленно в дрибадан зп 250$ так прям айй
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру