12.09.2019 / 15:17

Журналісты «Нашай Нівы» пяты год запар перамагаюць у катэгорыі «расследаванні» нацыянальнай журналісцкай прэміі  9

Сёння Беларуская асацыяцыя журналістаў назвала лаўрэатаў штогадовага творчага конкурсу «Вольнае слова».

У конкурсе ўдзельнічалі сотні матэрыялаў. У шорт-ліст конкурсу трапілі больш за 20 артыкулаў і праектаў журналістаў розных рэдакцый — «Наша Ніва», Tut.by, «Звязда», Intex-press, «Еўрарадыё», «Белсат», «Рэгіянальная газета» ды інш.

Адразу двое нашаніўцаў сёлета ўганараваныя першай прэміяй (усяго прэмія мае чатыры катэгорыі).

Першае месца ў намінацыі «Расследаванні» атрымаў Арцём Гарбацэвіч за артыкул «Сетка: як Расія стварае ў Беларусі рэгіянальныя сайты на базе аўтараў з «Румола» і НОДа». З гонарам адзначаем, што «Наша Ніва» перамагае ў катэгорыі «расследаванні» ўжо пяты год запар! Прычым трэці год запар прэмію бярэ Арцём Гарбацэвіч.

А Святлана Курс перамагла ў намінацыі «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру» за артыкул у «Нашай гісторыі» №4 за 2018 год «Нельга забыць: мы з вогненнай вёскі».

Арцём Гарбацэвіч кажа, што не перабольшвае ўплыў тых рэсурсаў, пра якія гаворыцца ў яго расследаванні: «Людзі перадусім хочуць чытаць не прапаганду, а навіны і цікавосткі. Але з гэтым у рэгіёнах бяда — у раёнак састарэлы падыход, яны не зацікаўліваюць, а «інфармуюць». На месцы Мінінфармацыі я б рабіў так — даваў невялікія гранты ў некалькі тысяч рублёў па конкурсе тым, хто хоча рабіць медыя пра свой раён. Гэта б патэнцыйна магло выгадаваць моцныя лакальныя рэсурсы, а раёнкі канкурэнцыя прымусіць варушыцца. Пакуль жа сітуацыя такая, што гранты на стварэнне лакальных рэсурсаў у Беларусі выдае суседняя дзяржава, а іх мэты — не зусім сяброўскія».

Вынікі конкурсу «Вольнае слова — 2019»

NN.by

2
Васіль / Адказаць
12.09.2019 / 16:15
Дзякуй за расследаванні! Трымайце нягоднікаў на мушцы!
2
Карсынскi / Адказаць
12.09.2019 / 16:23
Вiншую! Так трымаць
3
хтосьці / Адказаць
12.09.2019 / 16:27
Віншуем!
Але не стае карупцыйных і злоўжывальніцкіх расследванняў, кшталту такіх, як Дзяніса Івашына пра бульбашхольскія афшоры
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру