збіў у Мiнску п'яны кiроўца на «Маздзе».

Паводле звестак аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама, аўтамабiль, якiм кiраваў нецвярозы 26‑гадовы мужчына, рухаўся па праспекце Любiмава з боку праспекта газеты «Звязда» ў напрамку вулiцы Бялецкага i на абазначаным нерэгуляваным пешаходным пераходзе наехаў на жанчыну i дзяўчынку.

Пацярпелыя былi дастаўлены ў бальнiцу з цяжкiмi траўмамi. Кiроўца знаходзiцца пад вартай. Мiж iншым, гэты парушальнiк да таго ж быў пазбаўлены права кiравання транспартным сродкам.

Ігар Грышын, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0