12.09.2019 / 17:05

ДАІ: Карыстацца мабільнікамі на пешаходным пераходзе будзе забаронена 12

У новай рэдакцыі правіл дарожнага руху пешаходам забароняць карыстацца гаджэтамі, перасякаючы дарогу. Пра гэта БелТА расказаў старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Аляксандр Шаўчэнка.

Грамадскае абмеркаванне праекта змяненняў ва ўказ аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху прайшло ў маі. Зараз дакумент узгадняецца з дзяржаўнымі органамі.

Неабходнасць у змене заканадаўства з'явілася ў тым ліку з-за развіцця тэхналогій: на дарогах стала больш транспарту, які аднесці да пэўнай катэгорыі ў рамках дзеючага заканадаўства цяжка. «Уводзіцца новы тэрмін «сродкі персанальнай мабільнасці». Гэта прылады, якія маюць рухавік. Пры гэтым іх максімальна дапушчальная хуткасць будзе складаць 25 км/г. Асобы, якія выкарыстоўваюць такія сродкі для перамяшчэння, будуць прыраўноўвацца да пешаходаў», — распавёў Аляксандр Шаўчэнка.

Калі прылада персанальнай мабільнасці (электрасамакат, гіраскутар або монакола), разганяецца больш за 25 км/г, не маючы заводскіх або праграмных абмежаванняў хуткасці, з ім будзе забаронена ўдзельнічаць у дарожным руху.

Катацца з такой хуткасцю дазволяць толькі на абмежаваных пляцоўках. «Перамяшчацца на такіх прыладах трэба будзе па веласіпедных дарожках. Пры іх адсутнасці — па ходніках, абапал, не ствараючы перашкод для руху іншым пешаходам», — растлумачыў прадстаўнік ДАІ.

NN.by

2
VVV / Адказаць
12.09.2019 / 17:06
Каб яшчэ адсочвалi вадзiцеляу, што пад час руху сядзяць у гаджэтах...
20
Той самы / Адказаць
12.09.2019 / 17:45
Даўно трэба было.
23
Скураныя крылы / Адказаць
12.09.2019 / 17:49
Безумоўна, з гэтым рабіць (гаджэты) нешта трэба, але ў нас як зробяць, дык зробяць. Забараніце размаўляць людзям паміж сабой. Гэта яшчэ больш небяспечна, чым па тэлефоне. 

 
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру