12.09.2019 / 17:39

Дзяўчат з Вілейкі і Мінска вывозілі ў Ізраіль для прастытуцыі 8

З чэрвеня 2017 па ліпень 2018 года ў Мінску і Вілейцы мужчына шукаў бедных дзяўчат праз сайты знаёмстваў. Далей ён прапаноўваў ім на сістэматычнай аснове аказваць за матэрыяльную ўзнагароду паслугі сэксуальнага характару ў Ізраілі, пішуць «Мінск-Навіны».

Пасля згоды дзяўчат на выезд з краіны мужчына афармляў для іх запрашэнні, набываў праз іншых асоб на тэрыторыі Ізраіля авіябілеты, інструктаваў, як прайсці памежны кантроль у аэрапорце Тэль-Авіва, каб не выклікаць падазрэнняў. Пасля гэтага ён атрымліваў матэрыяльную ўзнагароду.

Па прыбыцці дзяўчат у Тэль-Авіў, іх сустракалі ў аэрапорце, адвозілі і размяшчалі ў здымных кватэрах. Усяго было сем дзяўчат.

Таксама паліцыя Ізраіля ўстанавіла яшчэ трох грамадзян Ізраіля, якія яму дапамагалі ў ажыццяўленні незаконнай дзейнасці. Затрыманне іх у Ізраілі і 58-гадовага мужчыны, які знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, праводзілася адначасова.

0
Той самы / Адказаць
12.09.2019 / 17:52
Неяк непатрыятычна. А чаму не ў Расею?
0
неяк так / Адказаць
12.09.2019 / 19:23
Смешна так "вывозілі" як быццам яны бульба, ці морква. Паламалі толькі ім усё планы.
3
Алег С. / Адказаць
12.09.2019 / 20:01
Вось гад які, не мог патрыятычна займацца тым жа ў Менску... А то хутка на выездзе з Каменнай горкі і нікога не застанецца.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру