12.09.2019 / 18:28

Дачка падазраванага па справе MH17 Уладзіміра Цэмаха сцвярджае, што ён вярнуўся ў «ДНР» 7

Былы камандзір супрацьпаветранай абароны ў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспубліцы Уладзімір Цэмах вярнуўся ў ДНР. Пра гэта паведаміла «Настоящему времени» яго дачка Марыя Леўчанка-Цэмах.

Раней яна апублікавала пост ва «Укантакце», у якім напісала, што яе бацька вяртаецца з Расіі на тэрыторыю, падкантрольную сепаратыстам. Сама Леўчанка-Цэмах жыве ў Харцызску, невялікім украінскім горадзе недалёка ад Снежнага.

У 2014 годзе Уладзімір Цэмах займаў пасаду камандзіра СПА ў Снежным, побач з якім збілі малайзійскі «Боінг». Украінскія спецслужбы затрымалі яго ў чэрвені 2019 года.

NN.by

1
Белачупакабра / Адказаць
12.09.2019 / 18:32
І якія доказы? У лепшым варыянце ен пад нпўіраннем у РФ, а горшым - вярнуўся на той свет
1
Лях / Адказаць
12.09.2019 / 19:44
Чарговая аператыуная камбiнацыя, каб адказаць Нiдэрландам «мауляу у нас яго няма, звяртайцеся да ДНР»
2
Электробус / Адказаць
12.09.2019 / 20:09
Хутка сканчаецца ад сярдзечнай недастатачнасці з куляй ў галаве
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру