12.09.2019 / 19:46

У Баранавічах п'яны кіроўца адрываўся ад даішнікаў — яго спыніў святлафор ВІДЭА 1

Учора ноччу, 11 верасня, п'яны кіроўца BMW у Баранавічах спрабаваў адарвацца ад экіпажа ДАІ, але спроба ўцёкаў скончылася наездам на святлафор, перадае прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. 

Каля 23:30 у дзяжурную частку Баранавіцкага ГАУС паступіла паведамленне аб руху па вуліцах горада п'янага кіроўцы, даішнікам назвалі марку і рэгістрацыйны знак аўтамабіля.

Указаная аўтамашына была заўважана інспектарамі ДАІ на вуліцы Прытыцкага. Інспектары тут жа пачалі пераслед. Але на патрабаванні аб спыненні кіроўца BMW толькі паскорыўся, аднак пры павароце налева не справіўся з кіраваннем, на ўсёй хуткасці ўрэзаўся ў святлафор.

Кіроўца паспрабаваў уцячы з месца здарэння, але яго здагналі супрацоўнікі міліцыі.

Кіроўцам аказаўся мясцовы жыхар 1997 г.н., які растлумачыў, што, выпіўшы дома з сябрам 300 грам гарэлкі, паехалі ў краму па дабаўку. 

NN.by

0
ugo / Адказаць
13.09.2019 / 17:22
А вы заўважылі, што уцякаючы ад ДАІ і паварочваючы налева, ён падаваў светлавы сігнал павароту налева? Што значыць НАШ кіроўца! Нават здзейсніўшы велізарнае злачынства: сеўшы за стырн п'яным, ён усё роўна спрабуе выконваць ПДР.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру