12.09.2019 / 21:15

Саудаўскую прынцэсу прысудзілі да ўмоўнага тэрміну ў Францыі за здзекі з водаправодчыка 3

Французскі суд прызнаў дачку караля Саудаўскай Аравіі Хасу бен Салман вінаватай у дачыненні да збіцця і ўтрымання рабочага супраць яго волі ў яе раскошнай кватэры ў Парыжы, піша Reuters.

Прынцэсу прысудзілі да 10 месяцаў турэмнага зняволення ўмоўна.

Рабочы Ашраф Эйд паведаміў паліцыі, што целаахоўнік прынцэсы напаў на яго па загадзе прынцэсы. Яна абвінаваціла простага чалавека ў тым, што ён некалькі разоў сфатаграфаваў яе на мабільны тэлефон.

Па словах пацярпелага, целаахоўнік сілай адабраў у яго тэлефон, звязаў яму рукі, біў кулакамі і нагамі і прымусіў цалаваць ногі прынцэсы.

Рабочы расказаў, што прынцэса Хаса назірала за збіццём і абыходзілася з ім як з сабакам.

Ашраф Эйд растлумачыў, што вырашыў сфатаграфаваць ванны пакой перад тым, як пачаць рамонт.

43-гадовая прынцэса, сястра наследнага прынца Мухамеда бен Салмана, адмаўляла сваю віну праз сваіх адвакатаў.

NN.by

0
maha / Адказаць
12.09.2019 / 22:30
Малайцы! Гэта ёй не Аравія.
4
Закон бумеранга / Адказаць
12.09.2019 / 23:20
Пэўна каралевічне даспадобы калі ёй цалуе ногі просты гальскі рабацяга. А што тут такога? Яна ж нарадзілася ў тэакратычнай краіне. Тамака ўсе мужыкі звыклыя цалаваць кабетавы ножанькі))
0
Быхау / Адказаць
13.09.2019 / 00:13
Закон бумеранга,Не гальски рабатяга,а арабский  мигрант во ФРАНЦИИ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру