Сайт Мінаблвыканкама апублікаваў інфармацыю аб «Дажынках», якія пройдуць на хатнім стадыёне БАТЭ 12 кастрычніка, звяртае ўвагу Прэсбол.

«У рамках фестывалю запланаваны выставы імправізаваных «падворкаў», на якіх кожны раён вобласці і г. Жодзіна прадставіць тэматычную выставу-прэзентацыю асноўных брэндаў рэгіёну. Будзе арганізавана выстава караваяў і дажыначных снапоў ад кожнага раёна вобласці, а таксама будзе прадстаўлены «дажыначны сноп» -2019 і галоўны каравай Мінскай вобласці.

На працягу дня на тэрыторыі «Барысаў-Арэны» будзе працаваць некалькі сцэнічных пляцовак.

Традыцыйна адбудзецца святочнае шэсце, якое пройдзе па стадыёне «Барысаў-Арэны» і дасць старт святочнаму мерапрыемству на галоўнай пляцоўцы.

Кульмінацыяй свята стане ўзнагароджанне пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0