Фота ДАІ
19-гадовы хлопец на «Пежо» выязджаў з другараднай дарогі і не саступіў «Мэрсэдэсу», што рухаўся па галоўнай дарозе па вуліцы Каржанеўскага ў Мінску. У выніку адбылося сутыкненне, пасля якога «Пежо» выехаў на ходнікі, паведамляе СК.
Кіроўца «Пежо»шпіталізаваны, вадзіцельскае пасведчанне ён атрымаў 9 месяцаў таму.