13.09.2019 / 06:31

Мінфін: Пытанне кампенсацыі за падатковы манеўр не вырашана, таму бюджэт на наступны год будзе дастаткова жорсткім 10

Фота Сяргея Гудзіліна

Мінск працягвае разлічваць на паступленне з Масквы кампенсацыі выдаткаў ад рэалізацыі ў Расіі падатковага манеўру ў нафтавай сферы. Пытанне застаецца нявырашаным, нягледзячы на ​​парафіраванне прэм'ер-міністрамі дзвюх краін шматбаковай інтэграцыйнай праграмы, заявіў журналістам у Маскве 12 верасня міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, паведамляе Інтэрфакс.

«Для нас важна вырашэнне тых пытанняў, якія засталіся нявырашанымі (пасля парафіравання праграмы інтэграцыі) — падатковы манеўр і яго наступствы. Мы вельмі на гэта разлічваем, але ў сваіх планах зыходзім з таго, што кампенсацыі за падатковы манеўр не будзе», — сказаў Ермаловіч.

Паводле яго слоў, «менавіта так пабудаваны бюджэт на наступны год». Аднак у сувязі з адсутнасцю кампенсацыі за падатковы манеўр гэта «бюджэт дастаткова жорсткі — мы ў наступным годзе не прырастаем па даходах у намінальным значэнні», — адзначыў міністр.

«Гэта сур'ёзная карэкціроўка, адаптацыя бюджэту да новых умоў. Пры тым, што выдаткі працягваюць аб'ектыўна расці — ад гэтага нікуды не дзенешся. І мы замест прафіцыту бюджэту ў апошнія гады сфармавалі бюджэт на наступны год з дэфіцытам», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, «у залежнасці ад таго, ці будзе на наступны год кампенсацыя (за падатковы манеўр) або не будзе, мы будзем разумець, будзе дэфіцыт бюджэту ці не будзе».

У цэлым ён адзначыў, што «з Расіяй дэталяў ніякіх не вядома, але мы пачынаем працу». «Гаворка ідзе пра тое, што ў галіне фінансавай палітыкі мы павінны выпрацаваць адзіныя правілы і над гэтым будзем працаваць», — растлумачыў Ермаловіч.

NN.by

4
Черная Русь / Адказаць
13.09.2019 / 07:16
"Свежо предание, но верится с трудом", что Лукашенко сможет что-то "слукавить" от России. Ему же четко Бабич все объяснил. Бабича нет, но стратегия осталась. 
1
LitvinM / Адказаць
13.09.2019 / 08:36
Гэта нармальна. Жыць трэба па сродках, а не за падаяньня звонку. Прычым гэтыя падаяньні вяртаць прыйдзецца - альбо гатоўкай, альбо краінай. Таму - нічога страшнага, проста пачынаецца рэальнае жыцьце. 
0
Свободный / Адказаць
13.09.2019 / 08:56
Да ну правда ??? Ахахаххахах да тут каждый год всякую чушь в уши льют жестким тут вся жизнь в сасуте одно недарузумение может и подборотки убавяться? И катэджы как метастазы расти не будут?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру