13.09.2019 / 10:02

Генадзь Давыдзька: У інтэрнэт неабходна пускаць толькі па адбітках пальцаў 86

Фота Вольгі Шукайла, Tut.by

Экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі, кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька заявіў пра сваё жаданне стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Ён даў вялікае інтэрв'ю TUT.BY, дзе, сярод іншага, распавёў, што ў выпадку абрання дэпутатам, хацеў бы займацца інтэрнэтам і заканадаўствам у сферы інтэрнэту і тэхналогій.

— Што менавіта вы хочаце змяніць у беларускім інтэрнэце?

— Калі маці адпраўляе дзіця ў дзіцячы сад, яна ведае, што там спакойна, дзіця не сустрэне там дзікіх звяроў. А калі маці адпускае дзіця гуляць у інтэрнэт, яна павінна разумець, што адпускае яго ў джунглі, дзе дзікія звяры, змеі, абрывы, дзядзькі страшныя ў кустах сядзяць. Але гэтага разумення ў людзей няма, таму парадак наводзіць трэба.

Наведванне інтэрнэту павінна быць адназначна персаніфікавана. Калі я кудысьці пайшоў у інтэрнэце, а мне пяць гадоў, павінна стаяць праграма, якая напіша: хлопчык Гена, табе туды рана. А калі дарослы чалавек, то, можа, трэба, каб адбіткі пальцаў былі, каб інакш нельга было ўвайсці ў інтэрнэт. каб было зразумела, хто дзе. Цяпер бо любога чалавека знайсці, праслухаць лёгка, у свеце стаяць мільярды камер.

— Адбіткі пальцаў пры ўваходзе ў інтэрнэт? Але ж гэта чысты Оруэл.

— Так, гэта неабходна зрабіць. На жаль, бо інтэрнэт — гэта зброя ўздзеяння. Але дарослы чалавек павінен адказваць за свае ўчынкі, а слова ў сетцы — гэта таксама ўчынак. І калі мяне завуць вось так і я камунікую з іншымі ў інтэрнэце, то і я павінен ведаць, хто па той бок.

Давыдзька таксама мяркуе, што на сайтах усе павінна рэгістравацца пад уласнымі імёнамі:

«Для мяне важна, каб яны рабілі гэта пад сапраўднымі імёнамі. Для мяне важна, што свабодны чалавек — не палахлівы чалавек. Чаму я павінен чытаць нейкага інкогніта? Але гэта маё меркаванне, я гатовы спрачацца. У гэтым пытанні павінен быць глыбокі аналіз, у тым ліку з пункту гледжання Канстытуцыі», — лічыць кіраўнік «Белай Русі».

NN.by

2
Алесь Белы / Адказаць
13.09.2019 / 10:05
Манархіст з ліберальным ухілам
1
Pavieł Hančar / Адказаць
13.09.2019 / 10:07
На пенсію.
1
циник / Адказаць
13.09.2019 / 10:09
луканутые, останетесь в рб одни, некому будет батрачить на вашу колхозную банду!
Паказаць усе каментары/ 86 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру