Грамадства2020

Вернік паскардзіўся ў Мінінфарм на kyky.org за няўдалую выяву Францішка. І патлумачыў чаму

Арцём Ткачук

Каталіцкі вернік Арцём Ткачук абурыўся тым, што сайт kyky.org выкарыстаў выяву папы Францішка ў якасці застаўкі да матэрыялу «Як з мяне д'ябла выганялі», на ёй Францішак у руках замест Сакраманту трымае спінер.

Тая самая застаўка да артыкула на куку.org. 

Спадар Ткачук на сваёй старонцы ў фэйсбуку расказаў, што з гэтай нагоды напісаў ліст у Мініфарм з просьбай звярнуць увагу на такое няўдалае выкарыстанне вобраза папы рымскага. У лісце ён растлумачыў, чаму ён лічыць, што гэта прафанацыя: «Найсвяцейшы Сакрамант з'яўляецца глыбока сакральным для каталікоў — гэта святая святых. І вось замест Сакраманту на здымку мы бачым трымер (аўтар блытае спінер з трымерам — «НН»). У тэксце няма ані слова пра каталіцкіх святароў, манахаў ці манахіняў ці Касцёл як структуру», — напісаў ён.

Мінінфарм звярнуўся да Куку.org па тлумачэнні, рэдакцыя напісала ў адказ: «Паводле прадстаўленых тлумачэнняў, матывам выкарыстання ў вышэйназванай публікацыі здымка папы рымскага Францішка было паказаць, што ён блізкі моладзі і сучаснаму свету».

У сваю чаргу рэдакцыя Куку.org адказала на скаргу на свой адрас артыкулам «KYKY абразіў пачуцці вернікаў спінерам». 

«Я ўсё-такі схіляюся да думкі, што нельга маўчаць, калі з цябе відавочна кпяць. Трэба рэагаваць, казаць, культурна і дастойна. Хрысціяне гэта ж не дурачкі, якім можна ўставіць у рукі спінер і сказаць: мы не хацелі вас пакрыўдзіць», — робіць выснову Арцём Ткачук у канцы допісу. 

На сайце Куку.org, дарэчы, застаўку замянілі. 

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»20

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі модны брэнд адзення хоча судзіцца з іншым — прычына ў назве1

Пад Гомелем з'явілася двухсэнсоўнае графіці16

Група захопу з георгіеўскімі стужкамі затрымала навапалачаніна, якога падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў3

Forbes назваў найлепшым сканер дакументаў ад беларуса2

У Кіеве фатограф пасля фотасесіі задушыў мадэль. Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі6

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну15

У Кіеве пахавалі 17-гадовага Данііла Худзі і яго бацькоў. Некалькі дзён таму іх забіла расійская ракета

У сеціве з’явілася відэа з аўтобусам МАЗ, падлога ў якім варушыцца, нібы дыван-самалёт

Зніклы на вайне серыйны рабаўнік з Беларусі знайшоўся ва ўкраінскім палоне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»20

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць