13.09.2019 / 12:21

Стала вядома, з кім застанецца 4-гадовы Дэкстэр Кузьміч 15

Маленькі Дэкстэр трапіў у СМІ ў канцы ліпеня: тады яго маладая мама закрылася ў машыне разам з сынам на 15 гадзін. Прычынай стала тое, што, па словах жанчыны, бацька малога не даваў ёй бачыцца з сынам. У выніку Дэкстэра да суда атправілі ў прытулак.

12 верасня суд Маскоўскага раёна Брэста пастанавіў, што дзіця застанецца з бацькам. Уладзіслаў Кузьміч, бацька малога, жыве ў Брэсце.

Алена Лукашэвіч-Кузьміч — мама Дэкстэра — жыве ў Мінску. Але пакуль ішоў суд, яна была ў Брэсце, ды і па сёння знаходзіцца там.

Алена Лукашэвіч-Кузьміч з Дэкстэрам

Рашэннем суда жанчына не задаволеная. Яна патлумачыла «Нашай Ніве», чаму:

«Я буду падаваць апеляцыю. Чаму суд стаў на бок бацькі сына?

Прадстаўнік мужа пачаў пісаць скаргі на органы апекі абсалютна ва ўсе інстанцыі і запалохаў іх. Пісаў, што апека перадузята ставіцца да гэтай справы і гэтак далей. Запалохаў, іншай прычыны я не бачу.

Раней апека заўсёды была за мяне, гэтая ж пазіцыя агучвалася на судовых пасяджэннях.

Мы паехалі разам у прытулак, пасля Уладзіслаў павёз сына да сябе дадому.

Пакуль я буду ў Брэсце, паспрабую дамовіцца ўсё ж з бацькам свайго сына. Хачу пабачыць сына на выходных. Але ж невядома пакуль, ці пусціць мяне Уладзіслаў да сына, ці будзе перашкаджаць нашым сустрэчам… Я ж не ведаю. Прынамсі, на судзе ён казаў, што не будзе забараняць мне бачыцца з Дэкстэрам. Канкрэтны час, калі і колькі я змагу бачыць сына, суд не вызначаў. Таму зараз будзем спрабаваць дамаўляцца з Уладзіславам.

Можа, ён пакуль не хацеў ісці на кантакт, бо былі суды? Спадзяюся, пазней зможам з ім наладзіць адносіны».

Чытайце таксама:

Сталічная фатографка спрабавала забраць сына ў былога мужа ў Брэсце і закрылася ў машыне з малым на 14 гадзін

«Я баялася: раптам у мужа дах паехаў?» У мінчанкі, якая 14 гадзін сядзела ў машыне з сынам Дэкстэрам, свая праўда

УШ

9
Алесь Белы / Адказаць
13.09.2019 / 12:48
нейкі космас. называюць дзяцей Дэкстэрамі, відаць не вылазяць са спа і тату салонаў і ведаюць дзе браць на гэта грошы. у курсе ўсіх навінак гламура і найноўшых сэкс-тэхналогій. Карацей, зусім іншая, прагрэсіўнейшая рэальнасць. Глядзіш на гэта са свайго 19 стагоддзя і ў цябе дах едзе
34
Алесь Белы / Адказаць
13.09.2019 / 12:51
немагчыма зразумець матывацыю такіх люццоў з далечыні сваіх пярдунскіх 50 гадоў. Проста іншая галактыка - гламурная.

Цікава, а ў панскай Польшчы, якая ў разы 3 за нас багацейшая, таксама ўсе такія дэкстэрнутыя толькі памножыць на 3, а крыжацкі касцёл - толькі для віду?
8
Адыкватник) / Адказаць
13.09.2019 / 13:23
пофиг с кем он застанецца))
статья только поржать з Дэкстар Кузьмич_))

знаю одного белоруса.. своих 5рых детей назвал как будто в Италии живут
когда больше нечем выпендриться то так и называют
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру