Фота Сяргея Гудзіліна
Пахаладае ўжо ў суботу. Надвор'е будзе вызначаць прахалодная паветраная маса з Балтыкі. Месцамі па поўначы кароткачасовыя дажджы, паведамляе pogoda.by
Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, днём у асобных раёнах моцны парывісты. Ноччу +8.. + 14°С, днём +14.. + 20°С. У Мінску +15—17°С.
У нядзелю ноччу +3.. + 9°С, днём ад + 10°С па поўначы да + 22°С па паўднёвым захадзе. У Мінску — +13—15°С.
У панядзелак месцамі кароткачасовыя дажджы. Днём +12.. + 19°С, у Мінску — +15—17°С.
У аўторак у Мінску +14—16°С, дажджы. А ў сераду ўсяго +8—10°С, паведамляе pogoda.by.
Прагноз у сталіцы ад pogoda.by
Прагноз ад Gismeteo.by
Песімістычны ад Yr.no