13.09.2019 / 23:11

Мінскія байкеры са сваімі гадаванцамі запусцілі мімімішны флэшмоб у інтэрнэце ФОТЫ 8

Мінскія байкеры вырашылі змагацца са стэрэатыпам, што яны грубыя і злыя людзі самым нечаканым спосабам.

У інстаграме запусцілі своеасаблівы флэшмоб, каб паказаць, што за матацыклетным шлемам, татуіроўкамі, скураным адзеннем і жалезнымі матацыкламі хаваюцца добрыя людзі, якія вельмі моцна любяць сваіх хатніх гадаванцаў.

Першай фотаздымкам з сабакам падзялілася зоапсіхолаг Вера Ількевіч:

«Я заўважыла, што амаль ва ўсіх маіх сяброў-байкераў ёсць фота, дзе іх гадаванец сфатаграфаваны ў матацыклетным шлеме. Таму і вырашыла паказаць шырокай грамадскасці, наколькі гэта міла», — расказала Вера «Нашай Ніве».

У флэшмоба з’явіўся свой хэштэг #мотахвосцікі

НТ

4
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
14.09.2019 / 00:44
Минские Байкеры - это тебе не Лукашенковские  байкеры !!!  Это тебе - не Залдостанов !.. Ура - Минским Байкерам ! (И Байкершам ) !!!
14
Дзяніс1 / Адказаць
14.09.2019 / 01:12
За "матацыклетным шлемам, татуіроўкамі, скураным адзеннем і жалезнымі матацыкламі" часам хаваюцца інфантылы і проста падонкі, якія па начох не даюць спаць менчукам, а днямі рэгулярна ствараюць небяспечныя сітуацыі на дарогах. Людзі, якім глыбока пляваць на ўсё і ўсіх, акрамя ўласнага прымітыўнага задавальнення. Ой, ну давайце ўсе растанем ад мілаты ад таго, што яны коцікаў са шчанюкамі запосцілі.
Каго пакажаце наступным разам? АМАП-аўцаў з мініпігамі?

6
0.5 / Адказаць
14.09.2019 / 06:15
Куда уж мне, деревенскому байкеру, с моим Шариком и китайским мопедом. Столица, это понимаешь не хухры -мухры. Необычным способом, но напомнили о себе. Скоро зима, и о байкерах на приличное время позабудут.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру