kremlin.ru

kremlin.ru

Філіпінскі прэзідэнт Радрыга Дутэртэ дазволіў грамадзянам сваёй краіны страляць у чыноўнікаў-карупцыянераў. Пра гэта піша ТАСС

«Калі вы плаціце падатак, збор або атрымліваеце даведку, а чыноўнікі пры гэтым просяць хабар — ударце іх. Калі ж у вас ёсць зброя, то можаце страляць па іх», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён, праўда, сказаў, што не трэба забіваць нячыстых на руку, бо інакш можна атрымаць тэрмін, а не памілаванне. Але Дутэртэ паабяцаў, што той, хто страляў у хабарніка, «не будзе адпраўлены ў турму, а будзе толькі сур'ёзна пакараны фізічна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0