13.09.2019 / 22:45

У дзвюх мінскіх дзіцячых паліклініках прапаноўваюць не выклікаць доктара на дом 3

Ад панядзелка 6 і 12 дзіцячыя паліклінікі сталіцы ўдзельнічаюць у праекце «Клапатлівая паліклініка для дзяцей».

У 6-ай паліклініцы адкрыўся кабінет неадкладнай дапамогі. Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы.

«Для памяншэння часу чакання доктара-педыятра дома, якаснага і своечасовага аказання медыцынскай дапамогі хвораму дзіцяці з магчымасцю лабараторнай дыягностыкі ў дзень звароту, у паліклініцы арганізуецца работа кабінета неадкладнай дапамогі як альтэрнатыва выкліку лекара на дом. Гэтак жа дадаткова павялічваецца час працы доктараў-педыятраў у паліклініцы для прыёму пацыентаў з вострымі захворваннямі», — паведамляецца на сайце.

У рэгістратуры паліклінікі распавялі, што цяпер, калі вы будзеце выклікаць доктара хвораму дзіцяці на дом, вам прапануюць прывесці дзіця на прыём у паліклініку.

«Але гэта толькі па вашым жаданні. Калі ў дзіцяці вялікая тэмпература, то, вядома, у візіце доктара дадому вам ніхто не адмовіць. Па тэлефоне вас уважліва выслухаюць, і калі магчымы прыём у паліклініцы, вам прапануюць самому прывесці дзіця на прыём да доктара», — расказалі ў 6-ай паліклініцы.

Акрамя таго, час прыёму педыятарам у паліклініцы павялічыўся з трох да пяці гадзін у дзень.

НТ

9
Алег С. / Адказаць
14.09.2019 / 07:31
Калі дзіцёнку дрэнна, то дапамога патрэбна як мага хутчэй, траціць час на разборы, весці ці не весці дзіця ў паліклініку, можа быць згубна.
3
Цетка Алена / Адказаць
14.09.2019 / 11:06
Паглядзелi еурагульнi ? А вось i iхняя цана.
18
Szcz / Адказаць
14.09.2019 / 11:53
80% вызовов не обоснованы. Вызывают яжмамкм: ручка чэшецца недзелю, сопельки, пальчик поцарапала дзитятка или просто не хотят в поликлинику идти... Пора вводить штрафы огромные за необоснованные вызовы, как за бугром.Скорая только для состояний угрожающих жизни.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру