13.09.2019 / 21:45

«Як міленькі пойдзеш у калгас». Як жылі беларусы за палякамі і саветамі да 1939 года 12

Вёскі Прусінава Уздзенскага і Сверынава Стаўбцоўскага раёна знаходзяцца побач. Але 80 год таму паміж імі, у поле і па рацэ, праходзіла польска-савецкая мяжа. «З польскага боку беларусы нешта пыталі ў нас, а мы нават баяліся павярнуцца», — згадваюць сталыя жыхары. Сёння заходнікі, як іх тут называюць, са Сверынава, прыязджаюць у краму, што знаходзіцца ў Прусінаве. «Мы і зараз кажам: о, з-за граніцы прыехалі!» — адзначае прадавец. Як жылі беларусы, падзеленыя польскай і савецкай мяжой, і як змянілася іх жыццё пасля 1939 года, у матэрыяле tut.by.

Людзі рабілі хадулі з конскімі капытамі, каб на мяжы не заўважылі іх сляды

Сваё падарожжа па былой прымежнай зоне мы пачынаем з вёскі Прусінава, якая пасля Рыжскай дамовы апынулася пад кантролем СССР. Тут жыве Марыя Пальчэўская, якой 84 гады. Падзеі 1939 году яна ведае збольшага ад бацькоў. Праз дарогу ад яе дома хата пісьменніка Алеся Пальчэўскага, які двойчы быў незаконна асуджаны.

Марыя Пальчэўская

— Наша вёска не была пад Польшчай, у нас жа граніца тут, — прыгадвае спадарыня Марыя. — Да граніцы даходзілі, таму што там поле — трэба сеяць, трэба жаць. Нашы людзі з гэтага боку, а заходнікі — з другога. Яны ўсё гаварылі, як ім жывецца, і пыталі ў нашых, але нам нельга было адказваць, нават павярнуцца ў іх бок было нельга. Бо забяруць у заставу, у камендатуру перададуць і пасадзяць — шпіён!

Пераходзіць граніцу нельга было, што вы! І дрот быў, і застава, і салдаты, і начальства. Але некаторыя ўхітраліся: рабілі такія хадулі, з конскімі капытамі, і вось так пераходзілі, каб не пакідаць чалавечы след. Я зусім малая тады была, але памятаю, як салдаты па вуліцы вялі чалавека, рукі — за спіну: значыць, шпіён!

У заходнікаў былі коні, нас гэта моцна здзіўляла, у нас жа забралі, як толькі калгасы утвараліся. Усе нашы коні сталі калгаснымі. Дзякаваць богу, што хоць карову не забралі.

Як аб’ядналі нас, канешне, мы былі рады. Бо падумайце: сваякі не маглі бачыцца паміж сабой, жывуць у суседніх, лічы, вёсках, а ні ў госці схадзіць, ні дапамагчы, — нічога не можаш. Як мяжу скасавалі, прошэ пані, заходзьце!

Хоць яны там і жылі за палякамі, умелі гаварыць па-нашаму, так мы без перакладу, добра адзін аднаго разумелі.

«Мама спаліла свае граматы, бо на іх былі намаляваны цары»

На той жа вуліцы ў Прусінаве бачым, як каля хаты завіхаецца яшчэ адна сталая жыхарка. Марыі Жарко хутка будзе 92 гады. Але яна па-ранейшаму садзіць і капае бульбу, бо «трэба, каб было ўсё сваё». Яна нарадзілася ў вёсцы Зарэчча, таксама Стаўбцоўскі раён, але яе вёска ўваходзіла ў Польшчу.

Марыя Жарко са сваім дзявочым партрэтам

— Галодныя мы ніколі не былі, але рабіць трэба было шмат, — прыгадвае спадарыня Марыя. — Я зусім малая была, дык разам з братам хадзіла да пана камяні збіраць на поле. Нейкія капейкі ён нам даваў — ужо цукерку сабе купіш ці семечкі, белыя такія былі — надта смачныя!

У нас паліцыя была, глядзела, каб парадак быў. На 3 мая (свята ў Польшчы, дзень прыняцця Канстытуцыі — заўв. TUT.BY), ва ўсіх хатах коміны павінны быць пабеленыя, платы роўныя — каб усё было чыста!

Мы не гаравалі. Ніхто нас не крыўдзіў. Бацька рабіў лясніком. Але ў лес проста так зайсці нельга было. Як хочаш ягады збіраць ці яшчэ што — купляй білецік, бо лес — панскі. Але мы возьмем па збаночку, ціхенька зойдзем і трошкі збярэм таго-сяго.

Па-беларуску нам гаварыць забаранялі, але не моцна. Настаўнік у школе казаў, што мы павінны размаўляць на польскай мове. Але мы ўсё адно гаварылі проста, па-свойску. Два разы на тыдзень прыязджаў бацюшка, у царкву мы маглі хадзіць, ніхто не забараняў.

Бальшывікоў мы баяліся, страшна! На самай мяжы мы пасвілі кароваў. Канешне, цікава, як яны там жывуць, што там за людзі, ці падобныя да нас. Нешта крыкнеш, спытаеш, а яны раз — і адвярнуцца. Баяліся нават глянуць у наш бок! Старэйшыя дзеўкі, памятаю, аднойчы вырашылі схадзіць за мяжу, дык іх затрымалі і добра, што вярнулі назад. А былі ж тыя, каго забралі з канцамі!

Як прыйшла Чырвоная армія, мы радаваліся. Бо мы жылі бедна, што ў нас забіраць? Казалі: «Савет прынёс нам канфет!» Хоць ніякіх канфет і не было, па праўдзе. Памятаю, ідуць савецкія салдаты, кажуць нешта пра коней і адзін прамаўляе: «Клевер». Я ў мамы перапытваю, што гэта ён сказаў. «Гэта па-нашаму канюшына», — кажа яна. Рускай мовы мы зусім не ведалі, адкуль? Толькі мама магла чытаць і пісаць, бо некалі вучыла.

Пан наш паспеў усё прадаць яўрэям і з’ехаў. Брат мой набраў у ягоным доме паштовак, фотакартак — цікава ж, што там на іх. Мама крычала на яго, каб закапаў, бо заб’юць! Маці наша вучылася пры царызме. Сваю грамату яна спаліла ў печы, бо на ёй былі намаляваныя цары. Баялася, што пасадзяць.

Як пан збег, людзі пайшлі па яблыкі ў ягоны сад — антоны, такія добрыя яблычкі былі. А яшчэ нам карову далі панскую.

Калгас з’явіўся ў нас пасля вайны. Коней, тэхніку, — усё забіралі. Такога мы ў 1939-м не чакалі, канешне. Трэба было заяву напісаць, што ты нібыта сам хочаш уступіць у калгас. Ці былі тыя, хто не хацеў? А мае ж вы харошыя, хто ж нас пытаў? Як не хочаш, зямлю забяруць, падаткі такія нашлюць — не падымешся. А яшчэ горай — у Сібір у адзін канец. Так што пойдзеш у калгас, як міленькі, нікуды не дзенешся.

Многа леснікоў забралі. А якія яны былі шпіёны, калі рабілі дзень і ноч. Многія і не вярнуліся. Так і памерлі там, з жонкамі, дзецьмі. Божа-божа, як мы гэтага баяліся!

Піць сталі болей за саветамі. Самагонку нельга было гнаць — асудзяць, у магазіне бяры! Але шчыра сказаць, многія гналі.

Мы хоць і трымалі свінняў, мяса кожны дзень не елі. Сям’я вялікая, не напасешся. Варылі боршч, капусту, а найболей — бульбу — гэта быў наш асноўны хлеб.

Саветы нашу царкву закрылі, нават разабралі. Ну што зробіш? Цярпі, як прыйшлося. Ціхенька па хатах маліліся. Елку ставілі, але і Каляды сустракалі.

«Палякі хацелі, каб мы плясалі пад іхнюю дудку»

Сёння, каб трапіць за ранейшую мяжу, дастаткова толькі праехаць некалькі хвілін, і вось — мы ўжо ў Сверынаве, гэта вёска да 1939 года лічылася польскай. Адразу заўважаем тут брукаванку. Прайшло больш за 80 год, але дарогу тут не змянялі.

Польская брукаванка — так мясцовыя называюць дарогу ў Сверынаве

Завітваем да Марыі Флер’яновіч, ёй 81 год, але ад бацькоў яна даволі шмат чула пра «польскія» часы.

— Мы жылі ў Мікалаеўшчыне, там калісьці былі католікі, але Кацярына II усё перавярнула — і сталі мы праваслаўныя. А ў Сверынаве — «проша пані», «мамуся, татуся», тут амаль усе — чыстакроўныя католікі. Многа з Польшчы прыехала да нас людзей, уцякалі ад немца падчас вайны, — кажа спадарыня Марыя. — Канешне, за палякамі нам жылося лепш: кожны меў сваю зямлю, трымаў каня, карову. У нас было 25 авечак, дзве каровы, конь, свінні, — усё было. Як скасавалі мяжу, спачатку было «едзіналічэства», не адразу нас у калгасы загналі, то кожны па-ранейшаму трымаў гаспадарку.

Муж спадарыні Марыі быў каталіком, таму, кажа, бывае і ў касцёле, і ў царкве

У 1950-я пачалі ўтварацца калгасы. А колькі ў нас было хутараў! Божа-божа, колькі людзі набудавалі. А кажуць — усё аддай калгасу. Людзі ўзбунтавалі: «Як жа мы будзем жыць цяпер?» І амаль усе выехалі ў Польшчу. Ну, хто застаўся, таго з хутара перасялілі ў вёску.

Уся людская зямля пайшла пад калгасы, гумны забіралі. Мама мая хадзіла ў калгас — палачку ставілі, нічога не плацілі. Толькі выхады. Кожны павінен быў напісаць заяву ў калгас, нібы сам хочаш уступіць. Прымушалі людзей. Ну, пісалі людзі, куды падзенешся? А калі не будзеш, то ты «едзіналічнік» — і табе ніякай зямлі не дадуць, каня забяруць. Хочаш каня трымаць — плаці, за пашу — плаці. Конь твой ходзіць па калгаснай зямлі, паплавы калгасныя, лугі калгасныя. За ўсё плаці!

Наш пан быў багаты, трымаў фальварак, наймаў людзей як парабкаў — яны яму рабілі, а ён ім плаціў. Як прыйшлі Саветы — кончылася панства. Пан на месцы памёр. Жонка яго была «проша пані», а стала пралетарка, як усе мы.

Ці палякі прыцяснялі беларусаў? І не пытайце пра гэта! Прыйдзем у магазін. Яны паміж сабой гавораць-гавораць, нас убачаць — зусім іншая размова пачынаецца. Скажы што поперак, ды пачуеш: «Маўчы, хамка, з чорным ротам! Яшчэ яна аказваецца!» Усё роўна мы былі ўсё жыццё пад пятой. Яны хацелі, каб мы сваю веру прамянялі на іхнюю, каб гаварылі мы толькі па-польску, каб нічога беларускага не засталося, каб плясалі пад іхнюю дудку. А я хрышчана ў царкве, я чыстакрэўная беларуска. Беларусь сваю люблю, душой і сэрцам за яе перажываю.

За польскім часам людзі менш пілі. Бутэльку дзень пілі ды не выпілі б. Усе гналі самагонку, хто ў краме што купляў? Не выдумвайце!

Польская чарка, з 1939 году

Пры камунізме цяжка было, магазіны былі голыя. Прадукты былі, але сфіра (начальнікі) ўсё забірала. Ім з-пад прылаўка дадуць, а табе прастому, — кавалак хлеба. Але ў нас усё сваё было, мы нічога і не куплялі. Капусту бочкамі шынкавалі, грыбы салілі да агуркі. Трымалі кабаноў, але мяса не было кожны дзень, што вы! Два разы на год калолі кабана — на Каляды і Вялікдзень. Куплялі мы толькі рыбу.

Сталін памёр — усе плакалі, а цяпер усё раскрываецца, як ён мардаваў людзей. Бацька майго мужа ў канцы 1950-х сышоўся з жанчынай, сям’ю якой вывозілі ў Сібір. Гэта былі багатыя, працавітыя людзі. Казалі, што ў той Сібіры ледзь выжылі, зрэшты, маці і бацька іх там і памерлі. А дзеці вярнуліся, бо да ад’езду паспелі закапаць золата. І вось як іх рэабілітавалі, яны да сваіх людзей вярнуліся. Ніхто іх не крыўдзіў і не абражаў. Вікця тая казала: «Вярнуліся, нібы ў рай трапілі».

Рэшткі былой мяжы

Католікі давалі свае імёны, нават за савецкім часам. Хто ім забароніць? Былі такія імёны — Альфрэда, Стэфанія, Ян, Эдзік, Метак, Станіслаў, Яня. Як заходзяць у хату, кажуць: «Нех бэндзэ пахвалёны Езус Хрыстус!» А ў нас проста — «Добры дзень». Ці называюць мяне пані Марыя? Ага, будуць яны так на праваслаўную гаварыць? У нас ўсё проста — Маруся.

«Нашу сям’ю выратавала вайна, мы былі ў спісах на высылку ў Сібір»

Звяртаем увагу на жоўтую хату з крыжом на даху. Тут жыве Геня Арцішэўская, ёй 87 год. Зараз, кажа, у дакументах запісана, што яна беларуска, а раней яе, як і ўсіх каталікоў, лічылі і называлі палякамі. Сям’я спадарыні Гені магла апынуцца ў Сібіры. Выратавала іх, як ні дзіўна, вайна.

— Тады пісалі ў газетах, што нас Савецкі Саюз прыйшоў вызваліць ад панскага прыгнёту. Але мы жылі свабодна, ніхто нас не прыгнятаў, рабілі на сваёй зямлі, — кажа суразмоўца. — Хтосьці радаваўся, што прыйшлі Саветы, а хтосьці і плакаў. У Мікалаеўшчыне за ноч зрабілі браму, сустракалі салдатаў з хлебам-соллю. Адно ж хутка зразумелі, што лёгкага жыцця нам не будзе.

Мы жылі на хутары, новая ўлада загадала нам перайсці ў вёску. Што цяпер з нашымі хутарамі? Нічога, усё парасло травой, ніхто там не жыве. Не было куды абурацца! Ведаеце, якія законы былі пры Сталіне? Толькі скажы што — цябе звязуць туды, адкуль ты больш не вернешся.

Наша сям’я таксама была ў спісе. Выратавала нас вайна. Каб яшчэ які тыдзень, нас бы дакладна забралі ў Сібір. Немец наступаў, а людзей па-ранейшам у грузілі ў цялятнікі і вывозілі ў Сібір.

Мяжа па Нёмане ішла. Нашы жанчыны расказвалі: грабуць сена на лузе, на адным баку палякі, на другім — савецкія. Нашы жанчыны падыйдуць, распытваюць, бо сем'і ж засталіся за мяжой, выходзіць. А яны нямыя і не глядзяць на наш бок. Каровы маглі перайсці мяжу, але не людзі.

У тыя часы стараліся жаніцца праваслаўныя з праваслаўнымі, каталікі з каталікамі. Ведаю, што была ў нас пара, не хацелі іх тут жаніць, дык яны вырашылі паспрабаваць на савецкім баку рапісацца. Пайшлі пераходзіць мяжу. Хлопец перабег, а дзяўчыну падстрэлілі. Але ўжо не сталі катаваць, перадалі на наш бок. Жаніх той таксама вярнуўся. Але ці пажаніліся яны ў выніку, я не ведаю.

Адна з самых сталых жыхарак Сверынава Ірына Туміловіч паказвае фота свайго мужа, які служыў у польскім войску

У калгасы нас сталі гнаць ужо ў 50-я. На майго бацьку такі падатак наклалі, што каб ён усё прадаў — не разлічыўся б. Так што хочаш не хочаш — падпарадкуешся. Забіралі ўсё: коней, тэхніку, вазы, сараі. Было ваша — стала наша.

Як мы жылі ў калгасе? Буракі рукамі палолі. Дзень дзяўбеш, а ноч не спіш, бо рукі баляць. Соткі кожны год забіралі, на карову сена не давалі. Па кустах, па лесе, па балотах жменямі рвалі траву, каб хоць трохі сена назбіраць. А брыгадзір можа зайсці, убачыць, што ты травы сабраў — і спаліць. Гэдак, даражэнькія, было! Пасля Сталіна трохі лепш мы сталі жыць.

Мы — палякі, хадзілі ў касцёл. У сям'і гаварылі па-беларуску, па-польску толькі ў школе. Саветы нашу каплічку разабралі, даводзіліся цішком ездзіць у Нясвіж, Рубяжэвічы. Іконы мы ў хаце не хавалі, бо не былі партыйнымі.

Ездзілі ў Заходнюю Беларусь, каб хоць нешта купіць

На «усходнім» баку — і ў Стаўбцоўскім раёне, і Уздзенскім, і нават у Шклоўскім, куды мы завітвалі, каб спытаць, што людзі помняць пра 1939 год, збольшага казалі, што ніякіх згадак і ўспамінаў не засталося. На тым баку Беларусі ўжо даўно жылі «за Саветамі». Прыгадваюць толькі, што заходнікі жылі лепш, што нават пасля аб’яднання «ўсходнікі» хадзілі да тых на працу і па хлеб, што на «Захадзе» можно было хоць нешта купіць.

У калгасах, узгадвае спадарыня Соня, працавалі шмат, але доўгі час людзям зусім нічога не плацілі — ставілі толькі «палачкі». Выжывалі, хто як мог. Многія гналі на продаж самагонку

— Граніца нас не цікавіла, у нас нічога не змянілася, мы і нарадзіліся, і далей жылі за Саветамі, — пачулі мы ад спадарыні Соні, якая жыве ў вёсцы Першыя Броды Уздзенскага раёну. — Пасля вайны была галадоўка. Ізноў мы ўсё, што было, павінны былі аддаць у калгас. І тады тата ездзіў у Заходнюю Беларусь, каб хоць нешта купіць. Прывёз адтуль зерне.

6
litwin / Адказаць
13.09.2019 / 22:24
После 2-й Мировой войны 10-мильонная Беларусь не досчиталась около 3-х мильонов своих жителей, однако околь 2-х миллионов были убиты еще до войны органами коммунистического НКВД.

В Беларуси физически уничтожили 70 процентов всех белорусских писателей, убили ученых и художников. (Труппа Третьего Белорусского Государственного театра Владислава Голубка была арестована в полном составе. Почти все были расстреляны.) Убивали по национальному признаку. Ради этого был придуман ярлык "нацдем" (это значит — национальный демократ, хотя такой партии не существовало). Этот ярлык приклеивали ко всем белорусам, которых сталинисты планировали уничтожить. В недрах НКВД была придумана несуществующая антикоммунистическая организация СВБ ("союз освобождения Беларуси"). Под придуманный фантом энкавэдисты проводили аресты, вели воображаемое следствие, допрашивали, пытали, судили, потом ссылали в Россию и расстреливали невинных людей. После Рижского сговора в 1921 году Беларусь разделили между Польшей и Россией. Границу раздела провели недалеко от Менска.
Существовал тайный приказ НКВД уничтожать всё белорусское население вдоль границы. Российские аккупанты хотели сделать здесь безлюдную зону. Уничтожение осуществляли пограничные войска. Довереным лицам выдавали винтовку и лопату. Когда такой солдат-пограничник встречал в безлюдном месте (на дороге, в поле, в лесу) одинокого белоруса или белоруску, или ребенка, он стрелял человека, тут же лопатой выкапывал яму и засыпал труп.
Такова была инструкция. Люди в деревнях не так боялись "человека с ружьём", как солдата с лопатой. (Эти факты опубликованы в белорусской печати в начале 90-х годов.) В 30-х годах на 95-99 процентов (практически полностью) была уничтожена (сослана и расстреляна) белорусская коммунистическо-партийная и советская администрация. Уничтожали даже директорат и хозяйственных руководителей. На должности убитых администраторов и коммунистических начальников-белорусов присылали русских из России. Русские (так называемые "выдвиженцы") приезжали в Беларусь, занимали освобожденные должности, получали льготы, имущество, квартиры и первое, что они делали — закрывали белорусские школы, переводили их на русский язык, чтобы их дети могли учиться, не обременяя себя изучением, как они говорили, "никому ненужного" белорусского языка. Таким образом оккупанты создавали в Беларуси "русскоязычное население". Этноцид, лингвацид, мнемацид и геноцид проводзились большевиками одновременно.
Уничтожение белорусов российским НКВД продолжалось и во времена немецкой аккупации. В июне 1941 года в первые дни войны коммунисты расстреляли в тюрьмах и на этапах тысячи заключенных. Только в Брестской крепости, где была страшная тюрьма НКВД, всех арестованных ликвидировать не успели, часть из них разбежалась. Тем временем большая группа надзирателей и функционеров НКВД была заблокирована в крепости немцами. Они сидели там около месяца, пока не вымерли. Лет через 20 после войны коммунисты придумали легенду о "героической обороне" Брестской крепости. Обращает на себя внимание тот факт, что широкое советское партизанское движение было организовано только в Беларуси и частично — на этнических белорусских землях, которые были в составе России (Смоленщина, Брянщина). В оккупированой России партизанского движения не было. Почему? Да потому, что продолжал действовать план уничтожения белорусской нации. Москва, используя органы НКВД, втянула массы гражданского белорусского населения в войну против немцев, и этим подставила белорусов под немецкий удар.
Необходимое дело борьбы исходило из коварного замысла и осуществлялось подлыми методами. (Сталин хотел получить двойную выгоду.) Энкавэдисты специально около белорусской деревени убивали немца или делали другую провокацию, чтобы вызвать карательную операцию гитлеровцев (которые обычно сжигали всю деревню, чаще всего — вместе с людьми). Таким образом, кстати, в результате специальной провокации советских партизан была сожжена и известная Хатынь, которую коммунисты потом в 70-х годах разрекламировали на весь мир как типичную жертву фашистского зверства.
В результате такой коммуно-фашистской совместной "работы" в Беларуси сожгли более 9 тысяч деревень.  Москва не доверяла белорусам. Поэтому к концу войны, в результате специальной операции НКВД, многие белорусские командиры были посланы на смерть, отстранены от командования, убиты и репрессированы. Их места занимали русские, присланные из Мосвы, и верные энкавэдисты. Летом 1944 года, когда "красная армия" заняла Беларусь, русские провели мобилизацию в армию на белорусской территории. Десятки тысяч молодых белорусских мужчин, почти без подготовки, бросили на передовую линию фронта. Русские командиры поднимали их в ненужные атаки под огонь немецких пулеметов, не дав даже оружия в руки, или с винтовками, но без патронов. Они гибли тысячами, как трава под косой. А те, что бежали назад, попадали под пули энкавэдистских "заградотрядов". Впрочем, заградотряды стреляли и в спину. Так продолжалось уничтожение белорусов на войне, руками немцев и русских одновременно. Как говорили коммунисты, "в борьбе за советскую родину". В 40-х годах русские вывезли в Сибирь и там замучили всех лесников и так называемых "кулаков" из Западной Беларуси. Вывозили вагонами, по разнорядках.
2
litwin / Адказаць
13.09.2019 / 22:25
7 красавіка 1932 г. у Барысаве ўспыхнуў хлебны бунт. Даведзеныя да адчаю жанчыны ўварваліся ў хлебныя лаўкі і расхапілі ўсе буханкі, а тыя, хто не здолеў прабіцца ў магазін, размяталі гружоныя хлебам фурманкі. Трэба адзначыць, што такую сітуацыю справакавала сама ўлада, аб’явіўшы аб скарачэнні харчовага пайка на 100–200 грамаў хлеба кожнаму едаку, у залежнасці ад спісу, да якога той быў прызначаны. А самае галоўнае, што з забеспячэння поўнасцю здымаліся дзеці.

З 1928 г. у СССР прадукты выдаваліся строга па картачках, дакладней, па “заборным дакуменце”, адпаведна якому савецкі народ дзяліўся на чатыры групы. На чале прадуктовай “табелі аб рангах”, зразумела, стаялі камуністы-ўпраўленцы і частка прывілеяванага пралетарыяту.

Вясной 1932 г. ім выдзялялася па 800 грамаў хлеба на дзень і 4,4 кг мяса на месяц. Замыкалі спіс дзеці і інваліды з 200-грамовай нормай хлеба ў суткі і поўнай адсутнасцю мясной долі. І вось зараз дзяцей пакінулі не толькі без мяса, але і без хлеба.
Дык вось, калі назаўтра ў Барысаве хлеб у магазіны прадбачліва павезлі на грузавіках ноччу, натоўп зноў перахапіў бясцэнны груз. Прыбыўшая міліцыя арыштавала самых актыўных прамоўцаў. Жанчыны тут жа пачалі патрабаваць іх вызвалення: “Галодныя просяць хлеба, а вы іх саджаеце!” Барысаўчанкі звярнуліся за дапамогай да жаўнераў 7-га артпалка, штаб якога размяшчаўся якраз насупраць будынка міліцыі: “Абараніце рабочых, ім не даюць хлеба, саджаюць у турму”. На дапамогу гаротным маці падключыліся дзеці, і пад вокнамі казармаў дружна скандзіравалі: “Дайце хлеба і магчымасць вучыцца!”
Хроніка бабскага бунту ў Барысаве падрабязна зафіксавана чэкістамі ў сакрэтным рапарце на імя сакратара ЦК КПБ (б) Мікалая Гікалы. Факт і сапраўды беспрэцэдэнтны: рабочыя падтрымалі сваіх жанчын-небаракаў, а чырвонаармейцы падтрымалі рабочых. На бок бунтароў ледзь не стаў гарадскі партактыў, але прыбыўшыя на пасяджэнне работнікі ОГПУ сумелі пераламіць сітуацыю. Для расследавання надзвычайнага здарэння ў Барысаў спешна прыбыла парткамісія з Менску. 14 красавіка 1932 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло пастанову аб павышэнні “бальшавіцкай пільнасці да вылазак класавых ворагаў”, тут жа разосланае ва ўсе райкамы рэспублікі (пасля азнаямлення яго абавязкова неабходна было вярнуць у сакрэтны аддзел ЦК).
Дзякуючы бабскаму бунту, які адбыўся ў Барысаве, улада вымушана была ўважыць усіх дзяцей СССР, і з 9 красавіка ім зноў пачалі выдаваць па 200 г хлеба на дзень.

8 чэрвеня 1933 г. сакратар ЦК КП(б)Б Мікалай Гікала і старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед атрымалі сакрэтны ліст з Нараўлянскага раёна. Непісьменная пісулька на беларускай мове, у якой мясцовыя кіраўнікі скардзіліся на страшэнны голад у сваім раёне: “На гэтых днях (2 чэрвеня) меў мейсца з рада вон выходзячы факт: гр. в. Ціхін (Акопскага сельсавету) Сікорская ноччу зарэзала свайго 9-гадовага дзіцяці. Частку ўнутранасцей пасьпела паесьці, назаўтра ўтопіла другога дзіцяці і памерла сама ад істошчэньня”. Такі жудасны факт прыводзілі нараўлянскія начальнікі і слёзна заканчвалі сваё пасланне: “Без сур’ёзнай дапамогі рэспубліканскага цэнтру абысціся не зможам”.
3
Мордехай В. / Адказаць
13.09.2019 / 22:26
Зараз з'явіцца 2 клоўна з байкамі савецкай прапаганды аб дрэннай Польшчы ды добрай ядзернай бомбе.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру