13.09.2019 / 19:18

Камень, што вылецеў з-пад газонакасілкі, выклікаў аварыю з трыма машынамі ў Гродне 1

У Гродне камень, які вылецеў з-пад газонакасілкі, выклікаў сутыкненне трох аўтамабіляў, піша ДАІ.

Сур'ёзная аварыя здарылася днём 13 верасня на вуліцы Перамогі ў Гродне. Аўтамабіль «Дэу» рухаўся ў бок праспекта Янкі Купалы, калі ў адну з шыбаў легкавіка трапіў камень, які вылецеў з-пад газонакасілкі. Кіроўца спыніўся ў сваёй паласе, уключыў аварыйную сігналізацыю і адправіўся да касца.

Не ўсе кіроўцы аўтамабіляў, якія рухаліся следам, здолелі адрэагаваць на сітуацыю. Адзін з іх на «Хёндай» здолеў спыніцца перад перашкодай, аднак у заднюю частку гэтага аўто ўехаў «Рэно». Ад удару «Рэно» выкаціўся на сустрэчную паласу, а «Хёндай» апынуўся ў суседняй правай паласе, дзе сутыкнуўся з «Нісанам». Пасля гэтага «Нісан» вылецеў з дарогі і ўрэзаўся ў апору асвятлення.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ДАІ і хуткая дапамога. У «Нісане» знаходзілася маленькае дзіця. Яго агледзелі медыкі, аднак шпіталізацыя не спатрэбілася.

NN.by

3
цывильны / Адказаць
13.09.2019 / 21:29
что тут скажешь-Шумахеры сплошные,по сторонам не смотрят ,дорогу не видят,обычное состояние
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру