13.09.2019 / 20:32

«Ваня стукнуў Улада па шыі. Той упаў — і ўсё». Як у вясковай школе загінуў падлетак 8

15-гадовы Улад вучыўся ў 9 клясе школы ў вёсцы Мікалаеўка Буда-Кашалёўскага раёну. 12 верасьня ён памёр на перапынку. Паводле Сьледчага камітэту, «школьніку стала блага, ён самлеў». Аднак школьнікі кажуць, што Ўлада стукнуў аднаклясьнік, піша Радыё Свабода.

Цяпер з прычынамі трагедыі разьбіраюцца сьледчыя. У сямʼі было шасьцёра дзяцей. Малодшыя — браты-блізьнюкі Ўлад і Сяргей вучыліся ў 9 клясе.

Маці хлопчыкаў ня можа пакуль размаўляць — сямʼя якраз чакае труну з сынам. Заўтра адбудзецца пахаваньне.

Трагедыя адбылася на вачах Сяргея — брата Улада.

Ён кажа, што брат ішоў у школу «як звычайна», быў вясёлым.

«Пасьля трэцяга ўрока, расейскай мовы, мы былі ў сталоўцы. Потым пайшлі на вуліцу ў прыбіральню. Аднаклясьнікі — ня Ўлад, кпілі з Рамана. Улад нічога не рабіў. Потым выйшлі з прыбіральні, Іван кажа на Ўлада: «Хадзі сюды!» Той пабег уцякаць, Рома паставіў яму падножку, Улад упаў. Раман стаў яго падымаць і ўдарыў па шыі. Улад сагнуўся, потым упаў, яму зрабілася блага. Паклікалі настаўнікаў, потым выклікалі «хуткую»», — распавёў Сяргей.

Мэдыкі не пасьпелі ўратаваць хлопца — ён памёр у «хуткай».

Потым настаўнікі сабралі дзяцей на «лінейку». Падчас лінейкі стала вядома, што Ўлада ня стала.

Паводле слоў Сяргея, вечарам 12 верасьня да іх прыходзілі бацькі Івана і ягоны брат — прасілі прабачэньня. Школьнік кажа, што Івана затрымалі, ён у міліцыі.

У Сьледчым камітэце пакуль ня дзеляцца абставінамі трагедыі, не пацьвярджаюць і не зьняпраўджваюць інфармацыю пра затрыманьне школьніка.

0
БРСМ / Адказаць
13.09.2019 / 21:11
Дык хто ударыў - Іван ці Раман?
9
maha / Адказаць
13.09.2019 / 21:20
"Добрай раніцы, жлобская нацыя"... Куды мы прыйшлі(
3
Электробус / Адказаць
13.09.2019 / 22:53
Вось яно, жыццё па паняццях ауе
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру