14.09.2019 / 09:38

Дроны атакавалі нафтавыя радовішчы і перапрацоўчы завод у Саудаўскай Аравіі 2

На два аб'екты кампаніі Saudi Aramco на буйных радовішчах у Абкайке і Хурайсе (Саудаўская Аравія) напалі дроны, піша Reuters.

Сярод пацярпелых збудаванняў — НПЗ, які Саудаўская Аравія называе найбуйнейшым у свеце.

У выніку атакі беспілотных апаратаў на аб'ектах узніклі пажары, аднак яны лакалізаваныя і ўзятыя пад кантроль. Хто мог арганізаваць напад — не паведамляецца. Звестак пра пацярпелых няма.

NN.by

2
Котіс / Адказаць
14.09.2019 / 10:05
Пуцін хапаецца за саломінку? Гэта яго не выратуе.
0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
14.09.2019 / 21:11
Скажуць што Iран. Гэта ж вiдавочна!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру