14.09.2019 / 10:35

Пад Гроднам шалёны сабака ўкусіў жанчыну 2

Здарэнне адбылося ў вёсцы Дубніца Падлабенскага сельсавета. Падрабязнасці «Перспектыве» распавяла ветэрынар Гродзенскай райветстанцыі Вольга Шаставіцкая.

Жанчына пачула крыкі сваіх гусей, якія пасвіліся за плотам, і выбегла на вуліцу. Некалькі гусей ужо былі задушаныя, а побач з імі бегаў сабака. Вяскоўка паспрабавала адагнаць яго, каб выратаваць птушку, але сабака схапіў яе за руку. На дапамогу падаспеў мужчына. Ён схапіў палку і аглушыў жывёлу. Пра здарэнне мясцовыя паведамілі ў ветслужбы.

Вынікі лабараторных даследаванняў пацвердзілі ў бадзяжнага сабакі шаленства. Цяпер жанчына праходзіць курс лячэння. У вёсцы абвешчаны двухмесячны каранцін. Спецыялісты ветслужбы ўжо правялі ў населеным пункце вакцынацыю хатніх жывёл.

7
Kenny / Адказаць
14.09.2019 / 13:20
А что робице вы кали гуси крычаць па ратунак? Глушыце палкай непрыяцеля?
1
Вясковы Лірнік / Адказаць
14.09.2019 / 15:32
Як кажуць класікі: навіна-гэта, калі шалёная жанчына пакусала сабаку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру