14.09.2019 / 11:18

У Нацыянальным аэрапорце знікала святло 4

Увечары 13 верасня ў Нацыянальным аэрапорце адключылася электраэнергія. Каля 45 хвілін у некаторых памяшканнях аэрапорта было цёмна, з-за гэтага затрымалася некалькі вылетаў, паведамляе Tut.by.

Фота: Дзмітрый Брушко, Tut.by.

«Агляд у цемры. Гэта наогул як?» — напісала ў сваім інстаграме карыстальніца Яна Камініцкая. Мяркуючы па відэа, у частцы памяшканняў было светла, а ў частцы — цёмна. Агляд дзяўчына праходзіла ў цемры.

— Учора каля 22.05 у аэрапорце знікла святло, — паведамілі ў прэс-службе аэрапорта. — Прыкладна 45 хвілін жыццядзейнасць аэрапорта падтрымліваліся пры дапамозе аўтаномных крыніц сілкавання і аварыйных крыніц асвятлення. У 22.50 святло было адноўлена.

Электрычнасць знікла па тэхнічных прычынах, кажуць у аэрапорце.

Прадстаўнікі аэрапорта распавялі, што затрымаліся каля 5 рэйсаў, якія выляталі з аэрапорта, у сярэднім час затрымкі склаў 30 хвілін. У рэйсаў, якія прыбывалі ў аэрапорт, затрымак не было.

1
Адыкватник) / Адказаць
14.09.2019 / 12:18
Дык беларуски Батя лег спать! и усим спать!! а тут яшчэ нейкия самалеты.... брр

0
--- / Адказаць
14.09.2019 / 13:43
Кто то улетая таки выключил свет
5
Черная Русь / Адказаць
14.09.2019 / 15:10
 #russiandidit 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру