14.09.2019 / 16:37

Сноўдэн паведаміў пра сваю жаніцьбу ў Расіі 3

Былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) ЗША Эдвард Сноўдэн паведаміў у інтэрв'ю The Guardian, што два гады таму ён ажаніўся ў Расіі са сваёй даўняй сяброўкай.

Па словах Сноўдэна, у 2017 годзе ў адным з расійскіх загсаў ён ажаніўся з Ліндсі Мілс, з якой быў знаёмы шмат гадоў. Раней пра факт жаніцьбы экс-агент нідзе не згадваў.

Сноўдэн распавёў, што яны сустрэліся на адным з сайтаў знаёмстваў, калі яму было 22 гады.

Праз сем гадоў, як адзначыў Сноўдэн, ён не паведаміў Мілс аб планах агалошваць інфармацыю пра метады сачэння амерыканскіх спецслужбаў за грамадзянамі, бо ў гэтым выпадку яна б стала саўдзельніцай.

Таксама ён не стаў ёй расказваць пра планы збегчы з ЗША і папрасіць прытулак за мяжой. Аднак, як прызнаўся Сноўдэн, яго ўцёкі з краіны не збянтэжылі Мілс. Па яго прызнанні, калі ён адчыніў дзверы маскоўскай кватэры і ўбачыў на парозе сваю дзяўчыну, то быў гатовы атрымаць аплявуху за тое, што з'ехаў ад яе без тлумачэння прычын.

Эдвард Сноўдэн раскрыў метады сачэння амерыканскіх спецслужбаў за грамадзянамі і распавёў аб праслухоўванні спецслужбамі тэлефонаў сусветных лідараў у 2013 годзе. Сноўдэну далі дазвол на жыхарства ў Расіі.

9
Антыхіпстар / Адказаць
14.09.2019 / 16:41
А Мілс - гэта хлопец, спадзяюся? Ну бо ня мог Сноўдэн з жанчынаю ажаніцца.
1
Котіс / Адказаць
14.09.2019 / 20:24
Расейскі шпіён паказаў сваё сапраўднаен аблічча. Прынамсі, ў Амерыцы змаглі выбраць таго, каго не прымала існуючая адміністрацыя, а што на выбарах у Расіі? Апазіцыянераў нават не рэгістравалі. Сноўдэн або дурань, або безпрынцыповы хлус.
2
Грамадзянін БССР / Адказаць
15.09.2019 / 01:08
Шчасця маладым! Але мне здаецца, што ЦВУ паслала сваю агентэсу. З жанчынамі трэба быць асцярожным.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру