14.09.2019 / 19:28

На станцыі метро «Кастрычніцкая» пасажыры выцягнулі на платформу мужчыну, што ўпаў 1

На станцыі метро «Кастрычніцкая» 14 верасня пасажыры выцягнулі на платформу мужчыну, які ўпаў на рэйкі.

Інцыдэнт здарыўся каля 17.00. Мужчына ўпаў на рэйкі перад цягніком, што пад'язджаў, аднак відавочцы дапамаглі яму выбрацца. Пацярпелы жывы, у яго пералом носа.

Затрымка руху цягнікоў склала 2 хвіліны.

NN.by

1
Лара Крофт / Адказаць
15.09.2019 / 19:54
Так он сам прыгнул или случайно?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру