14.09.2019 / 19:52

У ЗША рассакрэцілі інфармацыю пра птушак-шпіёнаў часоў халоднай вайны 6

ЦРУ рассакрэціла дэталі сваіх аперацый з галубамі часоў халоднай вайны, піша BBC.

Галубоў трэніравалі для сакрэтных місій, звязаных з фатаграфаваннем аб'ектаў на тэрыторыі СССР. У 1970-я гады ў ходзе аперацыі спецслужбы вывучалі магчымасць замацавання невялікіх камер, якія аўтаматычна робяць здымкі, на птушках. Такія фатаграфіі былі больш якаснымі, чым спадарожнікавыя.

Да 1967 года ЦРУ траціла на праграмы з удзелам птушак, дэльфінаў, сабак і катоў больш за 600 тысяч даляраў. Галубы лепш за ўсё падыходзілі для шпіёнскіх місій, таму што маглі знаходзіць дарогу дадому. У кошках спрабавалі размяшчаць прылады для праслухоўвання, а над дэльфінамі ставілі эксперыменты з пошукам слядоў радыеактыўнай або біялагічнай зброі.

Па шэрагу тэхнічных і іншых прычын ні адна з праграм так і не была рэалізавана.

2
Ёпрст / Адказаць
14.09.2019 / 21:28
Зараз разнастайныя дроны гэта зробяць на раз!
1
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
15.09.2019 / 00:15
У кошках спрабавалі размяшчаць прылады для праслухоўвання,
Ну, размясціць мікрафон не праблема. У мяне пытанне - якім чынам яны планавалі прымусіць катэ пайсці на месца праслухоўкі? Гэта ж невырашальная задача як і вечны рухавік.


0
ugo / Адказаць
15.09.2019 / 10:03
Трактарыст-максімаліст, калі кату прысвоіць званне палкоўніка разведкі, а таксама выдаць добрую зарплату (толькі не мышамі а далярамі), то катэ выканае любое заданне радзімы.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру