14.09.2019 / 20:24

Гісторыкі выказаліся пра артыкул «Да пытання аб гістарычнай палітыцы» 19

У жнівеньскім нумары дзяржаўнага часопіса «Беларуская думка» зьявіўся артыкул афіцыйных гісторыкаў і сілавікоў «Да пытаньня аб гістарычнай палітыцы». У ім пералічваюцца спосабы «скажэньня гісторыі Беларусі»: «штучнае разьдзіманьне тэмы трагедыі палітычных рэпрэсій 1920—1930 гадоў», «трактоўка падзелаў Рэчы Паспалітай як трагедыі страты незалежнасьці беларусаў» — ажно 14 пунктаў, піша «Радыё Свабода».

Аўтары — вядомыя афіцыйныя гісторыкі і сілавікі:

  • акадэмік-сакратар Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандар Каваленя,
  • дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч,
  • намесьнік Дзяржсакратара Рады бясьпекі, генэрал-маёр Уладзімер Арчакоў і
  • начальнік упраўленьня сакратарыяту Рады бясьпекі Аляксей Банькоўскі.

На думку гісторыка Аляксея Братачкіна, сымптаматычна і цікава выглядае ў гэтым артыкуле саюз сілавікоў і адміністрацыі Інстытуту гісторыі НАН.

«Гэта сьведчыць, што дыскусіі немагчымыя, а афіцыйная гістарычная навука ня мае аўтаноміі і працуе як спэцыфічны дзяржаўны сэрвіс. Па-другое, гэтая спроба зьвязаць гісторыкаў і сілавікоў у адно цэлае паказвае страту манаполіі афіцыйных гісторыкаў на веды і гістарычны наратыў».

На думку Аляксея Братачкіна, выглядае гэта так, нібыта людзі з савецкага мінулага паспрабавалі вырашыць сучасныя задачы, але ім не хапае ведаў, яны ня ў стане знайсьці новую мову і карыстаюцца архаічнымі спосабамі кантролю над грамадзкай думкай. Гісторыкі-прапагандысты вырашылі скарыстаць тэрмін «гістарычная палітыка», але яны не разумеюць усіх яго кантэкстаў, лічыць Братачкін.

«Гісторыкі з крытычнымі поглядамі разглядаюць гэты тэрмін і яго паходжаньне ў якасьці спробы палітыкаў уплываць на гістарычную веду і ўяўленьні ў грамадзтве, і гавораць пра неабходнасьць барацьбы з маніпуляцыямі з боку розных палітычных актораў і эліт. Аўтары артыкула зь «Беларускай думкі» лічаць, што маніпуляцыі — гэта добра, і спадзяюцца, што тэрмін «гістарычная палітыка» дапаможа гэта схаваць», — піша Аляксей Братачкін.

Доктар гістарычных навук, прафэсар Алесь Краўцэвіч кажа, што артыкул гэты пісалі наагул не гісторыкі, а ідэолягі — прапагандысты, якія прывыклі пісаць з савецкіх часоў яшчэ па інструкцыях ЦК КПБ.

«Цяпер пішуць па інструкцыі Адміністрацыі прэзыдэнта, і, як вынікае з гэтага канкрэтнага артыкула, — яшчэ і Рады бясьпекі. Яны ўсе на зарплаце, яны ня могуць выжыць, каб быць незалежнымі, свабоднымі і самастойнымі. Яны будуць пісаць тое, што ім загадаюць. Гэта людзі без уласнай думкі, без сумленьня, без навуковага гонару. Ніхто з гэтых гісторыкаў — ні Каваленя, ні Даніловіч — не выклікае павагі як навуковец. Адзіны сапраўдны беларускі гісторык старэйшага пакаленьня, які выклікае шчырую павагу, — Захар Шыбека, і той у Ізраілі, — выказаў сваё меркаваньне Алесь Краўцэвіч.

На яго думку, ідэалёгія абавязкова павінна быць. Не бывае ні краіны, ні народу без ідэалёгіі. Але гаворка ідзе пра тое, што нацыянальная ідэалёгія зыходзіць з інтарэсаў свайго народу і сваёй краіны.

«Гэтая ідэалёгія, якую яны прапагандуюць і пішуць на пунктах, — ідэалёгія Расеі, а не ідэалёгія Беларусі. А тое, што зараз адбываецца, мяркую, зьвязана з інтэграцыйнымі працэсамі, што ў Расеі трэба выпрошваць прэфэрэнцыі, танную нафту. Хутка выбары — трэба прагнуцца перад Расеяй, у тым ліку і ў гістарычнай сфэры. І гэтыя іхныя пісаньні — фактычна здрада, я не пабаюся гэтага слова, беларускаму народу, здрада беларускай дзяржаве», — перакананы прафэсар Алесь Краўцэвіч.

66
Черная Русь / Адказаць
14.09.2019 / 20:47
институт истории НАН ведет себя ни как научное учреждение, а как "девушка с низкой социальной ответственностью".. и нашим , и вашим.. в русле мягкой белоруссизации, многовекторности и т.п.  Только экспертам РС невдомек, что в Кремле тупых нет, как у них на радио, и там все давно поняли.. Бабич об этом четко все разъяснил.. так что  эти негодования на пророссийскую пропаганду не стоят и выеденного яйца.. Россия четко взяла курс на углубление интеграции.. пряники в обмен на обещания братской дружбы закончились.. 
3
падарожны / Адказаць
14.09.2019 / 20:48
Як гэтая здрада Радзіме ўжо надакучыла!
1
Ёпрст / Адказаць
14.09.2019 / 21:23
Краўцэвічу вялікі рэспект! Самае смешнае, што такі падыход гісторыкаў-недавумкаў мае толькі кароткачасовы тактычны станоўчы эфект для улады (дайце засланцам денех, мы верна служым Крамлю) і поўную стратэгічную паразу для улады Лукашэнкі! Я не раз пісаў, што любая аўтакратычная улада у ідэялогіі базуецца менавіта на гісторыі свайго народа, вядома, трактуемую у інтарэсах улады, але выключна на гісторыі менавіта свайго народа, нават калі гэтую гісторыю трэба прыдумляць! Але у Беларусі выключна знакамітая шматвекавая парламентская гісторыя (Статуты і Соймы), якой няма больш у ніякай постсаўковай краіны, нават Расея нервова паліць за вуглом (Дума - толькі кароткі пачатак 20 стагоддзя :-)) і тут не трэба нічога прыдумляць! І гэты скарб Рыгоравіч па сваёй прымітыўнасці савецкага аграрніка выкінуй на сметнік! Рыгоравіч, гэта беларуская гісторыя (гісторыя парламентскай і рыцарскай ВКЛ) ёсць самы вялікі рэсурс незалежнасці Беларусі і тваёй улады! На тваім месцы каудыльё Франка паімеў бы гэтых гісторыкаў у самым вычварэнскім выглядзе, напрыклад на дыбе!
Сапраўдныя аўтакраты каудыльё Франка у Гіспаніі і прэмьер-міністр Салазар у Партугаліі менавіта так і выбудоўвалі сваю ідэялогіі і пры сустрэчэ з Лукашэнкам сказалі б - Шурык, ты зусім збрэндзіў, сжарэ цябе Путлер і не падавіцца! Ты ж гадуеш пятую рускамірскую калону!
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру