15.09.2019 / 01:05

Крыніцы: Смалянкоў меў доступ да ўсіх дакументаў, што тычацца расійскай абаронкі 11

Алег Смалянкоў. Фота, апублікаванае тэлеканалам RTVI.

Расійскія телеграм-каналы перадаюць, што рассакрэчаны амерыканцамі іх расійскі топ-агент Алег Смалянкоў выконваў, акрамя функцый старшага памочніка Юрыя Ушакова, дарадцы Уладзіміра Пуціна, яшчэ і абавязкі рэферэнта Вайскова-прамысловай камісіі Расійскай Федэрацыі. Гэта значыць, што ён меў доступ амаль да ўсіх дакументаў, што тычацца дзейнасці расейскай абароннай галіны.

Акрамя таго, яго высокі ранг, адпаведны генеральскаму званню, і важныя функцыі ў Маскве даюць падставы меркаваць, што і ў час сваёй працы ў расійскай амбасадзе ў Вашынгтоне ён выконваў функцыі далёкія ад проста загадчыка гаспадаркі, які закупляе тавары для пасольскай крамы.

Смалянкоў збег у ЗША разам з сям'ёй падчас адпачынку ў Чарнагорыі ў 2017 годзе. Амерыканцы купілі яму шыкоўны дом у раёне Вашынгтона. Толькі у 2019 годзе яго новае знаходжанне раскрылі амерыканскія СМІ. Зараз, верагодна, ён будзе жыць у новым месцы пад выдуманым імем.

СГ

52
Черная Русь / Адказаць
15.09.2019 / 08:07
Так нет же никакой оборонки-это все мультики Путина.. а 5-е колесо в телеге администрации конечно имел к ним доступ и свободно выезжал из страны.. Раздувается очередное "дело Скрипалей" -нужна провокация.. вот ее и сделали.. 
8
Алесь Белы / Адказаць
15.09.2019 / 08:07
А прозвішча беларускае. Было Смалянок, потым імперскія дзячкі перарабілі на -оў, "каб правільна было". А вось і не атрымалася ў вас, дзячкі, за столькі пакаленняў выхаваць з гэтых Смалянкоў верных слуг. І ўся такая ваша апора ў "паўночна-заходнім краі" - гнілая, ненадзейная. Ажно шкада марнасці вашых высілкаў.
2
Козік / Адказаць
15.09.2019 / 09:21
Чалавек добра папрацаваў на ўмацаванне дэмакратыі ў свеце.  Не дарма жыве...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру